Усяго патроху11

Як зразумець немаўля? 

Дзіця — гэта радасць і шчасце. Але ад таго, як хутка бацькі навучацца разумець сваё дзіця, залежыць развіццё яго эмоцый, інтэлектуальнай і фізічнай сферы.

Дзіця, якое плача на руках у маці. Фота: www.vecteezy.com

Хіба кожны сутыкаўся з праблемай, спрабуючы зразумець, чаго хоча дзіця: есці, на рукі, паляжаць у ложку, каб яго пагушкалі ці памянялі памперс. Тата і мама, дзядулі і бабулі, сябры і суседзі імкнуцца дапамагчы маладым бацькам сваімі парадамі. Немаўля знаходзіцца пад пільным доглядам, але выглядае незадаволеным. Усе імкнуцца з ім паразмаўляць, па нейкіх сваіх прыкметах вызначыць яго жаданні і найбліжэйшыя планы. Паступова бацькі вучацца распазнаваць сігналы свайго дзіцяці не толькі па гуках, але і па мове яго цела.

Мы пачынаем размаўляць са сваім нашчадкам, калі ён яшчэ знаходзіцца ў лоне маці. Кожная маці распавядзе пра свой досвед размовы з дзіцем, якога выношвае, пра рэакцыі плода на розныя галасавыя раздражняльнікі. Ужо ў гэты перыяд некаторыя бацькі пачынаюць чытаць дзіцяці ў жываце ўслых кнігі і спяваць калыханкі. І з цягам часу плод ужо добра адрознівае голас маці ці бацькі ад іншых.

З прыходам на свет дзіця пачынае інфармаваць навакольных пра свае патрэбы плачам. Прытым плач адрозніваецца ў залежнасці ад сітуацыі. Ён можа быць гучным ці ціхім, працяглым ці кароткім, пранізлівым ці спакойным. Палітра гукаў вельмі разнастайная. З цягам часу ўважлівыя бацькі пачынаюць распазнаваць гукі і суадносіць іх з патрэбамі свайго дзіцяці. Само ж дзіця ўжо ў першы месяц жыцця даведваецца, што пасланыя ім сігналы выклікаюць рэакцыю блізкіх.

Ужо праз некалькі тыдняў пасля нараджэння з развіццём маторыкі і з'яўленнем здольнасці лепш кантраляваць рухі галавы да мовы цела дабаўляюцца вербальныя зносіны. Дзіця здольнае лепятаць, вымаўляць гартанныя гукі.

Так, на другім месяцы жыцця немаўля пачынае адчуваць патрэбу ў стасунках. З’яўляецца гуканне, радаснае павіскванне. Пры кантакце дарослага з немаўлём, яно адказвае ціхімі, працяжнымі гукамі кшталту «гу-у» ці кароткімі тыпу «кх».

У канцы другога месяца жыцця з’яўляецца дыферэнцыяцыя крыку ў залежнасці ад прычыны, якая яго выклікала, інтанацыі гневу і пратэсту. У гэты час значную ролю адыгрывае і мова цела. Ва ўзросце два месяцы дзіця выразам свайго твару дае зразумець, задаволенае яно ці не. Цяпер, калі мама над ім схіляецца і пачынае размаўляць, дзіця адказвае ўсмешкай.

Праз некалькі месяцаў гуканне змяняецца гуленнем. Дзіця пачынае пераймаць пачутыя гукі (агу, аку, гу), смяецца ўголас. Яно падоўгу глядзіць у вочы, размахвае ручкамі, перабірае ножкамі, выгібаецца ўсім цельцам. У гэты перыяд бацькі ахвотна размаўляюць з ім. І вось тут галоўнае — імкнуцца выкарыстоўваць нармальныя словы падчас маўлення, бо ідзе актыўнае засваенне мовы. Зразумела, што дзіця не паўторыць за намі слова правільна. Але ў яго розуме яно засвоіцца як мае быць.

Пра сваю стомленасць немаўля паведамляе пазяханнем, трэннем вочак, рэзкімі рухамі ручак ці ножак, смактаннем пальцаў, адварочваннем ад дарослых. Калі яно не бачыць чаканай рэакцыі, то пераходзіць на плач.

Калі немаўля галоднае, то яно інфармуе сваіх бацькоў прыцмокваннем, высоўваннем язычка, адкрываннем роціка. Дзіця шукае вочкамі матулю ці ўтыкаецца ёй у грудзі, калі знаходзіцца на руках. Калі гэта не дапамагае, то яно пачынае крахтаць, засоўваць у рот кулачок ці пальцы. І толькі потым пачынае плакаць.

На руках у чужога ці не прыемнага яму чалавека немаўля напружвае цела або падкурчвае ножкі. А затым пачынае плакаць. Гэта сігнал болю ці страху.

Ва ўзросце 4—6 месяцаў малое ўжо суадносіць слова з прадметам ці з людзьмі, пачынае размаўляць з дарослымі простымі складамі. Ва ўзросце чатыры месяцы дзіця зацікаўлена назірае за тым, чым вы занятыя, голасна смяецца ў адказ на эмацыйны кантанкт з ім, цягне да вас ручкі.

Прыкладна ў 5 месяцаў бацькі могуць упершыню пачуць склады (ма, па, ба, ва). Яны ўжо сутыкаюцца з супраціўленнем такім непажаданым дзеянням, як апрананне ці купанне. Дзіця эмацыйна гуляе ў гульню «ку-ку», адрознівае ласкавы (смяецца) і строгі (хмурыцца) зварот да яго.

А ў 7 месяцаў вымаўляе першыя псеўдасловы. Дзіця пазнае галасы блізкіх людзей, рэагуе на сваё імя, актыўна прыслухоўваецца да маўлення дарослых. Педыятры раяць толькі з гэтага часу пачынаць выхоўваць дзіця.

Пазней гаворка ўдасканальваецца. Дзіця пачынае вымаўляць цэлыя словы (звычайна пасля 8 месяцаў). Пры гэтым робіць іх больш простымі ці кароткімі. У кожнага з бацькоў доўга яшчэ захоўваецца ў памяці зразумелы толькі яму і яго дзіцяці слоўнічак «спецыяльных тэрмінаў».

А вось размова поўнымі сказамі фармуецца ва ўзросце ад двух да трох гадоў.

Поспех нашага паразумення з немаўлём залежыць ад нашай назіральнасці і ўвагі. Першыя месяцы жыцця — час, калі дзіця і бацькі прыстасоўваюцца адно да аднаго. І ад таго, наколькі будзе паспяховым эмацыянальны, цялесны і сацыяльны кантакт бацькоў са сваім дзіцем, залежыць развіццё яго эмацыянальнай, інтэлектуальнай і фізічнай сферы.

Чытаць таксама:

Пяць краін, дзе лепш за ўсё гадаваць дзяцей

Каментары1

  • Жвір
    26.02.2023
    Лёгка. Для бацькоў гэта не праблема. Разуменьне прыходзіць само, невядома адкуль...

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →