Украінскія СМІ паведамляюць, што памёр камандзір 1-га батальёна палка «Азоў» капітан Алег Мудрак, які пасля абароны «Азоўсталі» шэсць месяцаў правёў у расійскім палоне. Пра гэта паведаміў ягоны пляменнік Даніла ў сваім інстаграме.
Дакладная прычына смерці пакуль не называецца, кажуць, што спынілася сэрца. Мудраку было 35 гадоў.
У канцы жніўня мінулага года фота моцна схуднелага ў палоне Алега Мудрака абляцела інтэрнэт. А ў канцы верасня мінулага года Мудрак у ліку іншых украінскіх вайскоўцаў быў вызвалены з палону.
-
«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу
-
У Расіі мужчыну з раненнямі абедзвюх ног зноў адпраўляюць на вайну. Па словах блізкіх, мужчына дрэнна перасоўваецца
-
У расійскім палоне загінуў мэр украінскага горада. Ён фактычна памяняў сваё жыццё на жыцці рабочых
Каментары