Дыпламаты краін ЕС і ЗША сустрэліся з жонкай Мікалая Статкевіча
Дыпламаты з Чэхіі, Германіі, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швецыі, Славакіі і ЗША сустрэліся з жонкай палітвязня Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч. Яны выказалі сваю салідарнасць і заклікалі да вызвалення Статкевіча.
«А што вы рабілі, бачылі, перажылі за апошнія 1000 дзён? Кожны з гэтых дзён Мікалай Статкевіч правёў за кратамі, палітвязень у Беларусі», — напісала амбасада ЗША на сваёй старонцы ў Facebook.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе павінен быў прайсці перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай.
Статкевіч быў пакараны 14 гадамі пазбаўлення волі.
Судзіў палітыка ў закрытым судзе Мікалай Доля.
Каментары