Свет55

У Чэхіі скралі каня Рамзана Кадырава

Чэшская паліцыя расследуе крадзеж племяннога скакуна англійскай пароды са стайні ў вёсцы Крабчыцы на паўночным усходзе краіны, паведамляе РБК. Сама гісторыя была б даволі банальная, каб не прозвішча ўладальніка жарабца.

Фота: policie.cz

Партал Jezdci перадае, што 16-гадовы гняды жарабец па мянушцы Зазу належыць кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву.

Зазу ў свой час быў уключаны ў маёмасць Рамзана Кадырава, замарожаную ў Чэхіі пасля ўвядзення супраць яго санкцый яшчэ ў 2014 годзе. Набыў жа каня кіраўнік Чачні за два гады да таго.

Тое, што конь сапраўды ўключаны ў маёмасць Кадырава, замарожаную ў Чэхіі ў рамках міжнародных санкцый, пацвердзіў прадстаўнік дэпартамента знешніх сувязяў і камунікацый Міністэрства фінансаў Мікулаш Халас. Аднак дадатковую інфармацыю пра расследаванне крадзяжу ён даць адмовіўся.

Па звестках паліцыі, каня выкралі ў ноч на 4 сакавіка. «Злодзей зняў з рассоўных дзвярэй ланцуг з карабінам і вывеў племяннога жарабца», — паведаміла прадстаўніца паліцыі Паўла Кофрава.

Каштуе конь амаль 400 тыс. чэшскіх крон, гэта каля 19 тыс. даляраў. За сваё жыццё жарабец удзельнічаў у 36 спаборніцтвах, выйграў з іх 9 і зарабіў 1,2 млн даляраў. 

Каментары5

  • Bhagawan
    07.03.2023
    Tam svaich cyhan kanakradaŭ chapaje
  • Максим Дизайнер
    07.03.2023
    Вот это коник, Плюс миллион долларов прибыли.
  • Товарищ Саазов
    07.03.2023
    А в соседнем районе, украсили члена партии!!!!

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →