З наступнага навучальнага года ў Беларусі ўвядуць другі абавязковы элемент школьнай формы
У наступным навучальным годзе школы павінны будуць увесці яшчэ адзін абавязковы элемент школьнай формы. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на выніковай калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, піша БЕЛТА.
Іванец лічыць, што «безумоўна, адным з сур'ёзных момантаў выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца ўведзены ў мінулым годзе адзіны элемент школьнай формы». Паводле яго, сёння школьнікі «з задавальненнем выкарыстоўваюць яго і эмблемы школ».
Сёлета ўсе школы дапоўняць выбраны элемент формы другім элементам. «Гэта будзе прыводзіць да некаторай аднастайнасці і разумення — як у бацькоў, так і навучэнцаў — прыналежнасці да канкрэтнай установы агульнай адукацыі», — расказаў Андрэй Іванец.
Выбіраць другі элемент формы будуць самі школы. «Напрыклад, калі ў мінулым годзе школа выбрала камізэльку, то ў гэтым годзе можна будзе дапоўніць яе, напрыклад, штанамі, або белай сарочкай, або гальштукам. Тут мы не абмяжоўваем у выбары. Бацькі разам з настаўнікамі павінны правесці шырокае абмеркаванне», — растлумачыў міністр.
Колькі абавязковых элементаў школьнай формы ўвогуле збіраецца ўвесці Мінадукацыі, не паведамляецца.
Дзяржстандарт забараніў продаж школьнага адзення вядомай гандлёвай маркі
З наступнага года школьная форма стане абавязковай
У лідарах — чорны колер. Міністэрства адукацыі падвяло вынікі апытання пра школьную форму
Дызайнерка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
Мінадукацыі расказала, што можна выбіраць у якасці распазнавальнага элемента школьнай формы
Каментары