Вярхоўны Суд пакінуў прысуд Герасімені і Апейкіну без змен — 12 гадоў
Вярхоўны Суд сёння разгледзеў апеляцыю па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна і пакінуў прысуд без змен, апеляцыйныя скаргі — без задавальнення, паведамляе БелТА.
Гэта значыць, што прысуд судовай калегіі Мінскага гарадскога суда ад 26 снежня ўступіў у законную сілу: абаім фігурантам па 12 гадоў калоніі. Герасімені прызначана адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, Апейкіну — у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Паводле следства, Герасіменя і Апейкін стварылі незарэгістраванае ў Беларусі аб'яднанне «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці». Са жніўня 2020 года па 20 мая 2022 года праз СМІ і інтэрнэт «распаўсюджвалі загадзя лжывыя звесткі і выдумкі пра падзеі, якія адбываліся ў краіне, пра ход і вынікі выбарчай кампаніі 2020 года».
З абвінавачаных вырашана салідарна спагнаць маёмасную шкоду: на карысць Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я — больш за 22 150 рублёў, Белспортазабеспячэння — 571 300 рублёў, Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту — больш за 86 650 рублёў.
І Аляксандра Герасіменя, і Аляксандр Апейкін знаходзяцца за мяжой, і пакуль ім нічога не пагражае, таму да прысуду ставяцца нават з гумарам.
«Завочна вы мяне можаце нават расстраляць». Герасіменя адрэагавала на вынесены ёй прысуд
Каментары