Персанальны водар стварылі для Брэста. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
Рагачук распавёў, што на свяце горада сёлета, 28 ліпеня, адбудзецца парфумернае шоу. Там будзе прэзентаваны новы водар, прысвечаны гораду, які атрымаў назву «Брэст».
Стваральнік парфумы — Улад Рэкуноў. У майстэрні Рэкунова стваралі духі для Патрысіі Каас, Мірэй Мацье, Валерыя Меладзэ, Філіпа Кіркорава. Духі Рэкуноў распрацоўваў, паводле Рагачука, пасля вывучэння гісторыі і культуры Брэста. Усяго было створана шэсць водараў, з якіх спецыяльная камісія выбрала «самы ўражальны».
Зараз дызайнеры распрацоўваюць арыгінальныя флакон і ўпакоўку для парфумы.
Гэта першы выпадак, калі ў беларускага горада зʼявіцца свой водар.
Каментары
Осталось только парфюм от Рогачука, и как заживут брестчане!)
Посмотрите Батрутдинова и Карибидиса в роли московского мэра)