Свет1515

Амерыканцы сталі нашмат менш рэлігійнымі і менш мараць пра дзяцей

Патрыятызм, рэлігія і працавітасць маюць для амерыканцаў меншае значэнне, чым раней, паказала апытанне WSJ-NORC.

American flag

Паводле апытання, якое правялі на пачатку сакавіка The Wall Street Journal і незалежная даследчая арганізацыя NORC пры Чыкагскім універсітэце, важнасць патрыятызму адзначылі 38% рэспандэнтаў, а важнасць рэлігіі — 39%. Гэтыя паказчыкі нашмат ніжэйшыя за вынікі апытання, праведзенага ў 1998 годзе, калі патрыятызм лічылі вельмі важным 70% апытаных, а рэлігію — 62%.

Скарацілася і доля амерыканцаў, якія кажуць, што нараджэнне дзяцей, удзел у жыцці грамадства і цяжкая праца — вельмі важныя каштоўнасці. Талерантнасць да іншых, якую яшчэ чатыры гады таму лічылі вельмі важнай 80% амерыканцаў, з таго часу ўпала да 58%.

Па словах Біла Макінторфа, сацыёлага, які працаваў над папярэднім апытаннем, «гэтыя адрозненні настолькі драматычныя, што малююць новы і дзіўны партрэт Амерыкі, якая мяняецца». «Магчыма, нашы палітычныя рознагалоссі, Covid і самая нізкая эканамічная ўпэўненасць за апошнія дзесяцігоддзі дзіўным чынам уплываюць на нашы асноўныя каштоўнасці».

Шэраг падзей страсянуў і ў нейкім сэнсе раскалоў нацыю з тых часоў, як WSJ упершыню задаў пытанне пра каштоўнасці, што аб’ядноўваюць. Сярод гэтых падзей — 11 верасня 2001-га, тэрарыстычныя атакі, фінансавы крызіс 2008-га і наступны эканамічны спад, а таксама прыход да ўлады былога прэзідэнта Дональда Трампа.

Адзіным надзейным прыярытэтам, важнасць якога за апошнюю чвэрць стагоддзя ўзрасла, сталі грошы, якія ў новым апытанні назвалі вельмі важнымі 43% у параўнанні з 31% у 1998-м.

Патрыятызм супраць індывідуалізму

Па меркаванні камерцыйнага мастака Кевіна Уільямса, патрыятызм як грамадзянская каштоўнасць зніжаецца ў тандэме з павышэннем індывідуалізму і змяншэннем удзелу ў жыцці грамадства — магчыма, праз тое, што людзі засяроджваюцца на сваёй расавай ці культурнай адметнасці, а не на тым, што амерыканцы маюць агульнага.

52-гадовая спадарыня Баер, пісьменніца і дызайнерка ювелірных упрыгажэнняў, кажа, што сёння патрыятызм набыў палітычнае адценне і больш не мае для яе значэння. «Для мяне патрыятызм ператварыўся ў правы нацыяналізм», — кажа спадарыня Баер, якая падтрымала прэзідэнта Байдэна ў 2020 годзе.

Палітычныя рознагалоссі таксама яе непакояць. «Раней рэспубліканцы і дэмакраты паважліва ставіліся адзін да аднаго, — кажа жанчына. — Яны не паводзілі сябе так, як быццам яны на школьным двары, помсцяць і на ўсё рэагуюць».

На пытанне, якія каштоўнасці аб'ядноўваюць нацыю, 43-гадовая Элана Рэйзер назвала эканамічныя магчымасці. «Незалежна ад вашага адпраўнога пункта, вы заўсёды можаце дабіцца поспеху», — кажа яна.

Нягледзячы на тое, што многія ўдзельнікі апытання ацанілі Амерыку як выключную краіну, якая стаіць вышэй за іншыя краіны свету, доля тых, хто сказаў, што іншыя краіны лепшыя, чым ЗША, вырасла да 27% у параўнанні з 19%, калі тое ж пытанне задавалі ў 2016 годзе.

Па словах Эланы Рэйзер, выкладчыцы матэматыкі ва ўніверсітэце, больш працяглыя адпачынкі і адпачынкі па доглядзе за дзіцем у некаторых еўрапейскіх краінах азначаюць, што ў іх лепшая якасць жыцця. «У Амерыцы вы, па сутнасці, павінны працаваць усё сваё жыццё, і ў вас няма перапынкаў».

Розныя погляды рэспубліканцаў і дэмакратаў

Апытанне выявіла рэзкія адрозненні паміж поглядамі прадстаўнікоў розных палітычных партый па актуальных сацыяльных пытаннях, такіх як імкненне да расавай разнастайнасці і прыняцце трансгендарных людзей.

Так, крыху больш за палову рэспубліканцаў заявілі, што грамадства зайшло занадта далёка ў пытаннях заахвочвання да расавай і этнічнай разнастайнасці, у параўнанні з 7% дэмакратаў.

Тры чвэрці рэспубліканцаў заявілі, што грамадства зайшло занадта далёка ў прыняцці трансгендарных людзей, а 56% дэмакратаў сказалі, што — недастаткова далёка.

Сярод рэспубліканцаў 80% апытаных заявілі, што кампаніі не павінны займаць публічную пазіцыю па сацыяльных і палітычных пытаннях, а 56% дэмакратаў заявілі, што павінны.

Чытайце яшчэ:

Вярнуцца ў Беларусь плануюць 42%. Што паказала даследаванне беларусаў замежжа 

83% грамадзян Украіны хочуць, каб украінская была адзінай дзяржаўнай мовай

Беларуская эмігрантка ў Амерыцы стала інстаграм-блогеркай — расказвае пра падзеі ў Мінску і збірае сотні тысяч праглядаў

Каментары15

  • Рыгор
    28.03.2023
    Мойша, Я за рэспубліканцаў і асабліва за Трампа.
  • Рыгор
    28.03.2023
     «Раней рэспубліканцы і дэмакраты паважліва ставіліся адзін да аднаго, — кажа жанчына. — Яны не паводзілі сябе так, як быццам яны на школьным двары, помсцяць і на ўсё рэагуюць».
    Калі амерыканцы абралі прэзідэнтам Трампа, левыя арганізавалі яго траўлю, на самой справе кідаліся як сабакі. Менавіта дэмакраты публічна абражалі прыхільнікаў Трампа. Ужо 7 год яны адкрыта раз'ядноўваюць грамадства, змагаюцца супраць хрысціанскай і іудзейскай рэлігіі, мусіруюць і насаджаюць сацыяльныя пытанні, такія як імкненне да расавай разнастайнасці і прыняцце трансгендарных людзей.
    Пра усё гэта папярэджваў у свой час Юры Безменаў.
  • Дождь
    28.03.2023
    Какая религия и дети? Там пропаганда смены пола начинается в младших классах школы.

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі8

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

Канал «Россия» расказаў, як сямейная пара расейцаў з тату на твары пакутуе ў Польшчы. А гэта беларусы, і ў іх усё добра13

«Змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень». Амерыканскі рэпер вагой 220 кг выйшаў на сцэну з кіслародным балонам ФОТЫ2

Галоўчанка растлумачыў, чаму 3 студзеня не зрабілі выхадным днём

«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў

Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі8

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →