Грамадства4949

«Каб былі ў чыстым, без прыкмет п’янкі і глядзелі на экран». Працоўныя расказалі, як іх фатаграфавалі за праглядам Лукашэнкі

Слухаць Лукашэнкава пасланне мусілі не толькі звезеныя ў Палац Рэспублікі правераныя кадры, але і прадстаўнікі працоўных калектываў, студэнты, школьнікі і нават дзеці на каленях у маці. Іх сабралі ля камп'ютараў ды тэлевізараў, некаторым нават выдалі новую форму.

У Гомелі дактары цэнтральнай дзіцячай клінічнай паліклінікі слухалі Лукашэнку з павязкамі на тварах Фота: t.me/VOkanal

Пра тое, як людзей мабілізавалі слухаць Лукашэнку, распавёў «Нашай Ніве» працаўнік прадпрыемства з Гродзенскай вобласці.

Па яго словах, раніцай 31 сакавіка па брыгадах прабег намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі і загадаў выбраць ахвотных пасядзець у яго кабінеце.

«Сказаў, каб былі ў чыстай працоўнай адзежы і не было асоб, на тварах якіх засталіся прыкметы ўчарашняй п’янкі. Дадаў, што будуць фатаграфаваць і каб не глядзелі на фатографа, а толькі на экран. Калі будзе гімн, каб не забыліся ўстаць. Ідэолаг паабяцаў адгул», — адзначыў працаўнік.

Ён кажа, што супрацоўнік адміністрацыі быў разгублены.

Працаўнікам Мазырскага машынабудаўнічага завода для прыгожых фотаздымкаў з Лукашэнкавага паслання выдалі новае спецадзенне. 

Мазырскіх машынабудаўнікоў прыхарашылі. Фота: https://t.me/mozyr_news

Так слухалі Лукашэнку ў Шклове. Фота: t.me/shklovinfo

Дэлегацыі з рэгіёнаў у Мінск выпраўляліся аўтобусамі ноччу 31 сакавіка арганізаванымі групамі.

«Пакуль крычаўцы спалі, дэлегацыя раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Судзяковым ужо накіравалася ў Мінск, каб пачуць пасланне Лукашэнкі», — як пра подзвіг напісала крычаўская раёнка.

Крычаўская дэлегацыя выпраўляецца слухаць Лукашэнку. Фота: t.me/krichevsmi

Фотаздымкі з задаволенымі ўдзельнікамі сходу наваднілі праўладныя тэлеграм-каналы. Па прыездзе кожная дэлегацыя для справаздачы фатаграфавалася ля інсталяцыі з абвесткай аб выступе Лукашэнкі.

За тым, каб аўдыторыя ўважліва слухала Лукашэнку, павінен быў сачыць адказны. Фота: t.me/narayuone

Тэлеграм-каналы раёнак сталі пісаць, што выступ Лукашэнкі слухаюць працоўныя калектывы. На выкладзеных фота працаўнікі паказушна сядзяць у кабінетах кіраўнікоў і актавых залах. За імі прыглядаў адказны за прагляд. Ён сядзіць асобна і таксама глядзіць у кампʼютар.

Лукашэнку прывучаюць слухаць з маленства. Фота: t.me/mozyr_news

Каб глядацкая аўдыторыя была больш разнастайнай, у Мазыры пасадзілі перад тэлевізарам глядзець на Лукашэнку жанчыну ў дэкрэце. Дзіця глядзела яго выступ разам з маці на каленях.

Лукашэнкава пасланне глядзяць у Гомелі. Фота: t.me/narayuone

Слухаць Лукашэнку прывялі і дзяцей. Напрыклад, у Гомельскім раёне яго прамову глядзела двое вучняў Міхалькоўскай школы. Фота з імі з'явілася ў тэлеграм-канале раённага аддзела адукацыі.

Двое вучняў вясковай школы з Гомельскага раёна слухаюць Лукашэнкаву прамову. Фота: t.me/gomregion_raisovet

Гэты ж тэлеграм-канал напісаў, што працоўны калектыў Красненскай дзіцячай школы мастацтваў падтрымлівае тэзіс Лукашэнкі, што свету патрэбны мір, а сёння важныя пытанні наладжвання супрацоўніцтва з усімі, хто ў гэтым зацікаўлены. 

Супрацоўніцы школы мастацтваў з Гомельскага раёна на пасланні Лукашэнкі. Фота: t.me/gomregion_raisovet

Ва ўніверсітэтах на Лукашэнкава пасланне сабралі ў актавых залах актыў БРСМ. Як апавёў адзін з удзельнікаў, напачатку быў інструктаж, як сябе паводзіць. Галоўнае было ўважліва глядзець у тэлевізар і не выдаваць абыякавасці.

Студэнты Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна глядзяць выступ дыктатара. Фота: t.me/bvnby

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары49

  • Железный Дровосек
    31.03.2023
    Как в самом карикатурном варианте гнилого совка. Руссскаго калхознаго.
  • Ябатьки мучают белорусов
    31.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Рука-твар
    31.03.2023
    Цікава, ня ўжо лукашысты самі ня бачаць на колькі камічны і па ідыёцку гэта выглядае?

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур16

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 21 чалавека4

Рэсурс «Письмо.бел» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што пагражае, калі некалі ім карыстаўся?

Трамп збіраецца ўвесці надзвычайнае становішча, каб дэпартаваць усіх нелегалаў з ЗША9

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца8

Гродзенская газета зняла крынджовую рэкламу і параўнала выбары з гвалтоўным шлюбам ВІДЭА14

Віцебскі «Макслайн» і «Шахцёр-2» выйшлі на матч у майках «За мірную і квітнеючую Беларусь»6

Лідар гурта «Бумбокс» адмовіўся ад міжнароднай прэміі, бо яе таксама атрымала Навальная4

У Гомелі былыя муж і жонка праз суд дзялілі ёлку, унітаз і котку з хаткай3

У Беларусі вырасце базавая велічыня1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур16

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →