Эканоміка44

Больш за 2000 беларускіх кампаній пераехалі ў Еўрасаюз пасля 2020 года

ІТ па колькасці рэлакаваных кампаній далёка не на першым месцы. Такую статыстыку агучыла Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой на ІІ Беларускім бізнэс-форуме ў Вільні. 

Па іх ацэнках, са жніўня 2020-га да жніўня 2022-га на тэрыторыю ЕС пераехала 2 тысячы беларускіх кампаній. Калі лічыць разам з ІП, то гэта каля 4 тысяч.

80% з іх асела ў Польшчы, 10% — у Літве.

«Пасля жніўня 2020-га хваля эміграцыі беларускага бізнэсу была не самай вялікай. Значна большая хваля была ў 2022-м», — заўважае Сяргей Наўродскі, віцэ-прэзідэнт ABBA (Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой), прадстаўнік асацыяцыі ў Літве, Латвіі і Эстоніі. 

Калі казаць пра колькасць кампаній, то лідзіруе не IT. На першым месцы будзе аптова-рознічны гандаль. У многіх з іх ёсць беларускія даччыныя кампаніі. 

На другім месцы — сфера паслуг. Гэта касметычныя паслугі, аўтасэрвісы, розныя кансультацыі і падобныя рэчы.

Трэцяе месца — гэта вытворчасць. 

Але калі параўноўваць па колькасці створаных месцаў на кампанію, то тут найбольш будзе даваць ІТ-сектар, дзеліцца Наўродскі.

«ІТ-кампанія можа прынесці сотні месцаў, а часам і больш. Апошнія лічбы з Літвы — такія кампаніі стварылі каля 6000 працоўных месцаў. Прыкладна столькі ж працоўных месцаў мы ведаем у Польшчы», — расказаў Сяргей Наўродскі.

Каментары4

  • Гелло
    26.04.2023
    Посьпех, а чаму и не success stories? Кали за гэта чалавек зможа пракармиць сябе и сваю сям`ю? И будзе жыць у здаровым асяроддзи.
  • фрик
    26.04.2023
    В Польше около 80% новых фирм в течении первых 2 лет становятся банкротами. Время покажет.
  • Andrzejzkresów
    26.04.2023
    Закину ложку дегтя - а сколько среди этих фирм "прокладок", для обхода санкций?

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →