На імпрэзе Met Gala ў Нью-Ёрку зоркай стаў не толькі Джарэд Лета. Шмат увагі прыцягнуў звычайны прусак, які забаўляў гледачоў, што сумавалі перад прыездам Рыяны.
Насякомае выпаўзла на дывановую дарожку, пакуль на ёй нікога не было, і атрымала сваю порцыю славы. Фатограф Кевін Мазур нават зрабіў фота «зоркі» буйным планам.
На прусака, на жаль, нехта наступіў, аднак відэа з незвычайным госцем балю распаўсюдзілася па інтэрнэце. «Ці плаціў прусак 50 тысяч даляраў?» — цікавяцца карыстальнікі твітара (менавіта столькі каштуе квіток на Met Gala).
Каментары