Прадстаўніца Кабінета Вольга Гарбунова пра смерць палітвязня: Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб вы насыціліся ўладай?
Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова, якая займаецца пытаннямі палітвязняў, выказалася пра смерць палітзняволенага з інваліднасцю Мікалая Клімовіча і пра забарону на прыём медыкаментаў для вязняў у СІЗА.
Фота: Офіс Ціханоўскай
«Сёння стала вядома пра смерць палітвязня Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі № 3. Яго асудзілі на год пазбаўлення волі за карыкатуру на чалавека, які захапіў уладу ў Беларусі. Мікалая пазбавілі волі, нягледзячы на тое, што ў яго інваліднасць 2-й групы па сэрцы. Яму быў 61 год. Нашыя спачуванні родным і блізкім Мікалая.
Рэжым выкрадае і забівае людзей. Плюе на нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Абмяжоўвае доступ да медыцынскай дапамогі, выкарыстоўвае прымусовую працу на шкодных вытворчасцях, не забяспечвае нармальным харчаваннем, практыкуе катаванні і гвалт, — каментуе Вольга Гарбунова. —
Учора стала вядома, што ў СІЗА перасталі прымаць медыкаменты (акрамя вітамінаў і імпартнага інсуліну); гэта мэтанакіраваныя катаванні, жаданне прычыніць максімальную шкоду людзям, жыццё і здароўе якіх з прычыны хранічных захворванняў залежаць ад прыёму розных лекаў, якіх няма ў аптэчках пенітэнцыярнай сістэмы.
Апошнія месяцы родныя палітвязняў, адвакаты і праваабарончыя арганізацыі паведамлялі пра тое, што вялікая колькасць палітвязняў аказалася без сувязі са знешнім светам. Гэта форма катавання, пры якой блізкім зняволеных не даецца ніякай інфармацыі пра стан здароўя і іншыя абставіны, няма доступу адваката, заблакавана перапіска. Міжнароднае права змяшчае абсалютную забарону на ўтрыманне асоб, пазбаўленых волі, без сувязі са знешнім светам.
Але злачынцам у пагонах ужо даўно не да законаў.
Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб вы насыціліся ўладай?
І ўсё ж ведайце, што смерць Мікалая Клімовіча і кожны падобны выпадак будуць расследаваныя, і ўсе, хто мае дачыненне да злачынства, стануць перад судом».
Чытайце таксама:
У калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай Клімовіч
Палітзняволеную ў зарэчанскай калоніі збіваў і душыў наглядчык — праваабаронцы
Каментары