Украіна мае ўсё неабходнае, каб вызваліць землі, захопленыя за апошнія 14 месяцаў — Блінкен
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі выказаўся пра наступ Украіны, які мае адбыцца.
На думку Блінкена, Украіна мае ўсе неабходныя рэсурсы, у тым ліку зброю, для адваявання тэрыторый, якія былі захопленыя з 24 лютага.
«У іх ёсць… усё неабходнае для таго, каб працягваць паспяхова адваёўваць тэрыторыі, якія былі захопленыя Расіяй за апошнія 14 месяцаў», — сказаў дзяржсакратар ЗША.
Ён адзначыў, што размова ідзе не толькі пра ўзбраенне, але і пра падрыхтоўку людзей.
9 мая Пентагон аб'явіў пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму ў 1,2 мільярда даляраў.
-
«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу
-
У Расіі мужчыну з раненнямі абедзвюх ног зноў адпраўляюць на вайну. Па словах блізкіх, мужчына дрэнна перасоўваецца
-
У расійскім палоне загінуў мэр украінскага горада. Ён фактычна памяняў сваё жыццё на жыцці рабочых
Каментары