Грамадства3030

Што здарылася са шпіцам Лукашэнкі? 

Літаральна за год сабака растаўсцеў, азыз і змяніўся ў выглядзе. Ветэрынар тлумачыць, што адбываецца са шпіцам Лукашэнкі. 

Аляксандр Лукашэнка і Умка на хакеі ў Гродне 24 красавіка 2023 года. Фота: БелТА

Першы раз Лукашэнка з'явіўся на публіцы са шпіцам Умкам на суботніку ў 2020 годзе, калі іміджмейкеры адчайна шукалі нешта, што прымусіць народ абмяркоўваць Лукашэнку, а не ягоных апанентаў на выбарах. 

Шпіц падчас свайго першага з'яўлення. 2020 год. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

З таго часу шпіц рэгулярна з'яўляецца з палітыкам на публіцы.

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

У свой час многіх шакавалі кадры з інтэрв'ю Лукашэнкі расійскай журналістцы Наілі Аскер-задэ, дзе сабака гуляў па стале, з якога ядуць людзі. 

Скрын інтэрв'ю

Але многія звяртаюць увагу, што са шпіцам нешта адбываецца. 

Паглядзіце, як Умка — прадстаўнік карлікавай пароды сабак — стаў выглядаць праз тры гады ад свайго першага з'яўлення на публіцы. 

Шпіц на хакеі ў Мінску 3 мая 2023 года. Фота: тэлеграм-канал «Пул першага»

«Наша Ніва» спытала ветэрынара, які спецыялізуецца на лячэнні свойскіх жывёл, якія высновы ён бы зрабіў са свежых фота з сабакам. 

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

«Або гэта іншы сабака, або той самы, але з атлусценнем, — сказаў нам ветэрынар. — Атлусценне можна канстатаваць ужо чыста візуальна: у сабакі локці раз'язджаюцца ў бакі». 

«Можна выказаць здагадку, што сабаку кастрыравалі. А такая аперацыя запавольвае ўсе абменныя працэсы ў арганізме, сутачная патрэба ў кілакалорыях змяншаецца. Гэта законы эндакрыналогіі. 

Ці стаў гаспадар у такім разе лічыць калорыі сабакі з даведнікам і вагамі? Прыкідваць, колькі яму яшчэ можна даць сёння? 

Найхутчэй, сабаку кормяць столькі, колькі той просіць, а прасіць ён можа да таго моманту, пакуль яго не званітуе — у сабак пачуццё насычэння працуе не так, як у людзей.

Сабакі ядуць, пакуль даюць і пакуль улазіць.

Жывёл нельга перакормліваць і карміць «са стала», патрэбны свой, асобны рацыён і графік. Гледзячы на Умку, я строгасці ў падыходзе да графіка яго кармлення не бачу», — сказаў спецыяліст. 

Чым гэта можа быць небяспечна?

«Праблемы з лішняй вагой і пераяданне перагружаюць пячонку, выклікаюць гепатоз, цукровы дыябет і іншыя эндакрынныя захворванні. Пакутуюць сэрца і суставы. Адным словам, зніжаецца якасць і чаканая працягласць жыцця. У нармальных гаспадароў шпіцы, як і іншыя карлікі, жывуць у сярэднім 10—14 год, калі няма генетычных захворванняў», — рэзюмаваў спецыяліст. 

Шпіц у Самаркандзе ў лістападзе 2022-га. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Памеранскія шпіцы — дэкаратыўная парода сабак. Даведнікі адзначаюць, што сабакі тонка адчуваюць настрой гаспадара і робяць усё, каб яму дагадзіць.

Белы памеранскі шпіц. Фота: Wikimedia Commons

Каментары30

  • Участковы тэрапеут
    10.05.2023
    Мама, мы усе цяжыло бальны.
  • Я сама непазбежнасць
    10.05.2023
    Тлусцее, парахнее і расплываецца паралельна з гаспадаром
  • шп(р)іц
    10.05.2023
    ну нездарма ж кажуць, што сабака падобны на гаспадара

«Хаця б раз на тры дні павінен слухаць». Міліцыянер расказаў, як праслухоўваў беларусаў6

«Хаця б раз на тры дні павінен слухаць». Міліцыянер расказаў, як праслухоўваў беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук прымацаваў да жырандолі мабільнік, каб здымаць амаральныя паводзіны былой жонкі12

Расійскага спевака Шарлота асудзілі на 5,5 гадоў калоніі

У Баку адмовіліся прымаць дапамогу ад Чачні пасля ўдару ракетай па самалёце2

Аршанскага святара, які вазіў дзяцей на расійскія вайсковыя зборы, будуць судзіць за парнаграфію10

Кіраўніка кантрольнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах злавілі на атрыманні хабараў6

«Мінімум 30 рублёў, а максімум баюся ўявіць». Якімі будуць цэны на таксі ў навагоднюю ноч1

Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе2

У Расіі знялі ролік, як Санта-Клауса над Крамлём на просьбу Дзеда Мароза збівае СПА. Відэа рэпоснуў і Азаронак24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаця б раз на тры дні павінен слухаць». Міліцыянер расказаў, як праслухоўваў беларусаў6

«Хаця б раз на тры дні павінен слухаць». Міліцыянер расказаў, як праслухоўваў беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →