Культура

З-за канцэрта Rammstein на два тыдні зачыняць частку галоўнага парку Вільні

Віленская абшчына жыхароў раёна Наўямесціс здзіўленая: за два тыдні да канцэрта Rammstein закрыта частка тэрыторыі ў парку Вінгіс. Арганізатары адзначылі, што гэта будзе самы грандыёзны канцэрт, які калі-небудзь адбываўся ў Літве, таму патрэбна падрыхтоўка, піша Delfi.lt.

Фота: AP

Канцэрт адбудзецца 22 мая, а тэрыторыя вакол эстрады абгароджана ўжо цяпер. Кіраўнік кампаніі Live Nation Lietuva, якая арганізоўвае канцэрт, Аляксандр Караблікаў сказаў Delfi, чаму падрыхтоўка да канцэрта Rammstein зойме два тыдні.

«Канцэрт Rammstein у парку Вінгіс будзе найбуйнейшым канцэртам, які калі-небудзь праходзіў у Літве, падрыхтоўка да яго будзе працяглая і карпатлівая. З аўторка ў парку абгароджана толькі невялікая тэрыторыя (на гэта атрыманы неабходныя дазволы) каля эстрады», — сказаў кіраўнік Live Nation Lietuva.

Віленскі муніцыпалітэт паведамляе, што падчас падрыхтоўкі да канцэрта будзе абмежаваны рух пешаходаў і транспарту.

«Спачатку будзе абгароджана тэрыторыя вакол эстрады, тут рух пешаходаў будзе забаронены да 24 мая. Агароджаную тэрыторыю павялічаць 16—23 мая. На гэты час здымуць загароды, якія абмяжоўваюць праезд у парк Вінгіс транспарту, але ўезд будзе дазволены толькі службоваму транспарту», — расказалі ў муніцыпалітэце.

Паведамляецца, што на частцы вуліц будзе ўведзены аднабаковы рух.

Генеральная рэпетыцыя канцэрта Rammstein адбудзецца 20 мая з 20:00 да 24:00. У гэты час на агароджаную тэрыторыю будуць прапускаць толькі па запрашальных білетах.

Канцэрт Rammstein адбудзецца 22 мая з 20:00 да 24:00, гледачоў будуць запускаць з 17:00.

«Пасля канцэрта з 00:30 23 мая да 18:00 24 мая будзе праводзіцца дэмантаж канструкцый.

Rammstein пачне свае гастролі па Еўропе ў 2023 годзе менавіта з Літвы — гэта будзе адзіны канцэрт гурта ў краінах Балтыі.

Каментары

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»9

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік17

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»9

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Галоўнае
Усе навіны →