У колах наменклатуры лічаць, што ў Лукашэнкі вірус, таму што адначасова з ім захварэлі яшчэ некалькі набліжаных
Грамадства гадае, што за здароўем Аляксандра Лукашэнкі, які не здолеў прайсці некалькі соцень метраў у Маскве, а таксама звярнуў увагу на свой пакутны выгляд і бінт ад, імаверна, кропельніцы на руцэ. Палітык не з'яўляецца на публіцы ўжо некалькі дзён.
Як стала вядома «Нашай Ніве», ва ўмовах засакрэчанасці стану здароўя Лукашэнкі, у колах яго наменклатуры пашыраецца версія пра вірус, які адолеў палітыка разам з яго атачэннем.
«Там з найбліжэйшага акружэння яшчэ некалькі чалавек захварэла і звалілася з ног. Наколькі я разумею, гэта нешта віруснае», — сказаў «Нашай Ніве» суразмоўца, блізкі да службы лукашэнкаўскага пратакола.
На карысць гэтай версіі можа сведчыць і тое, што, уручаючы ўзнагароды прадстаўнікам рэпрэсіўнага апарату 5 мая, Лукашэнка ўжо быў асіплы.
«Калі гэта грып, то могуць быць ускладненні, калі не лячыць, як мае быць. Думаем, так», — дадаў суразмоўца.
Прапаганда ніяк не каментавала знікненне Лукашэнкі і яго хваравіты выгляд. Прэс-служба Лукашэнкі, якая вядзе канал «Пул першага», апошнія дні публікуе абстрактныя рэчы, не паказваючы свайго начальніка.
Каментары