Латушка: У Лукашэнкі, па нашых звестках, можа быць інфекцыйна-алергічны міякардыт
Кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка падзяліўся інфармацыяй са сваіх крыніц пра стан здароўя Лукашэнкі.
Латушка ў сваім звароце кажа, што па звестках Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у Лукашэнкі можа быць інфекцыйна-алергічны міякардыт.
Інфекцыйна-алергічны міякардыт — гэта запаленне сардэчнай мышцы, якое выклікаецца рознымі інфекцыямі (напрыклад, грыпам).
Апошні раз Аляксандр Лукашэнка з'яўляўся на публіцы 9 мая і меў хваравіты выгляд. На ўрачыстасцях у Мінску ён упершыню не выступіў з прамовай. Сёння на афіцыйных мерапрыемствах зноў на людзях не з'явіўся.
Сёння ў Дзярждуме пацвердзілі інфармацыю аб праблемах са здароўем у Лукашэнкі.
Каментары