Віцэ-прэм'ер Польшчы гаварыў у Бруселі пра супольны еўрапейскі план па падтрымцы беларускай мовы і культуры
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі знішчае беларускую мову і культуру, заявіў на пасяджэнні Рады ЕС па пытаннях адукацыі, моладзі, культуры і спорту ў Бруселі віцэ-прэм’ер Польшчы, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі, паведамляе Польскае радыё. Польскі чыноўнік заклікаў да падтрымкі беларускасці з боку Еўрасаюза.
Пётр Глінскі спаслаўся на паведамленні беларускіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Польшчы, і якія прасілі польскія ўлады прыцягнуць увагу да гэтай праблемы і на форуме Еўрасаюза.
Польскі віцэ-прэм’ер звярнуў увагу на тое, што беларуская мова ў Беларусі выцясняецца з грамадскай прасторы, з навучальных устаноў, рэжымам Лукашэнкі забараняюцца няўрадавыя арганізацыі, якія прапагандуюць мову і культуру:
«Лукашэнкаўскі рэжым імкнецца замяніць беларускую мову і беларускую культуру расійскай культурай. Таму абмяжоўваецца навучанне беларускай мове, выдаванне беларускіх кніжак, беларускія медыя. Адзіным беларускім тэлебачаннем з'яўляецца «Белсат». Усё гэта вельмі трывожыць».
У сувязі з гэтым Польшча лічыць неабходным распрацаваць супольны еўрапейскі план дзеянняў для падтрымкі намаганняў па абароне беларускай мовы і культуры.
Анджэй Дуда пракаментаваў сітуацыю з аэрастатам над тэрыторыяй Польшчы, а лукашысты правялі інфармацыйную атаку на польскага міністра абароны
Польшча дабіваецца, каб у новы санкцыйны пакет ЕС уключылі забарону на рэгістрацыю транспартных фірмаў з Беларусі і Расіі
Польшча адмяняе забарону на чыгуначнае злучэнне з Беларуссю
Каментары