Raiffeisen пацвердзіў закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў
«Raiffeisen Bank International прыняў рашэнне рэзка скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі ў рэгіёне, і банкі былі праінфармаваныя пра гэта», паведамляе Reform.by.
Раней «Наша Ніва» паведамляла, што Raiffeisen Bank International разаслаў шэрагу беларускіх банкаў паведамленні аб тым, што спыніць карэспандэнцкія адносіны з 31 ліпеня.
Да гэтага банк абвясціў пра скарачэнне сваёй прысутнасці ў Расіі.
Каментары