Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло расказаў, што бягучыя ўмовы надвор'я могуць паўплываць на ўраджай, піша БелТА.
Як падкрэсліў міністр, усе тэхналагічныя мерапрыемствы, якія трэба было зрабіць на палях, аграрыі зрабілі ў пару.
«Пасеялі ўсё своечасова, але спёка крыху выбівае з каляіны. І мы пачынаем крыху перажываць. Цяпер інтэнсіўна ўбіраем травы, каб нарыхтаваць паўнацэнныя кармы. Вялікую колькасць зямлі будзем перасяваць — гэта трэба зрабіць, таму што падгараюць пасевы. Будзем убіраць, будзем карміць, будзем чакаць дажджу, каб атрымаць другі ўкос травы», — сказаў міністр.
Май 2023 года стаў самым сухім у краіне з 1945 года. За месяц у сярэднім выпала 12 мм ападкаў, што склала каля 20 працэнтаў ад кліматычнай нормы.
Каментары
а што - "вы прасили дождь, я дау вам дождь" - ужэ не работае?