У Астраўцы рэгулярна праходзяць суды над затрыманымі пасля вяртання з Літвы — праваабаронцы
У Астраўцы некалькі разоў на месяц разглядаюцца справы затрыманых на беларускай мяжы з Літвой. Калі супрацоўнікі мытні знаходзяць падпіскі або рэпосты з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, людзей затрымліваюць і адвозяць у РАУС, дзе супраць іх складаюць пратаколы, пра гэта піша «Вясна».
Так, напрыклад, 18 мая ў судзе Астравецкага раёна асудзілі двух мужчын за падпіскі на некалькі «экстрэмісцкіх» каналаў. Віну на судзе яны прызналі. Вынік — 1110 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў) кожнаму з канфіскацыяй тэлефонаў. Вядома, што затрымалі мужчын ноччу падчас перасячэння мяжы.
Таксама вядома, што ў гэты ж дзень быў асуджаны беларус, які жыве ў Ізраілі і працуе там журналістам. Яго асудзілі да 5 сутак арышту за падпіску на «FreeBelarusWomen», «Беларускі Гаюн» і «Люстэрка».
Таксама ў мужчыны канфіскавалі тэлефон. Ці дакладна ён быў затрыманы на мяжы, невядома.
Каментары