Грамадства22

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»

Мужчыну ставяць у віну прапаганду нацызму і ўдзел у масавым мерапрыемстве.

Фота: сацсеткі

Дзмітрый Беляшоў займаецца дызайнам сайтаў і SEO, а таксама вядзе каналы ў розных сацсетках. Там ён актыўна выказваў сімпатыі Лукашэнкі, а таксама высмейваў яго праціўнікаў.

35-гадовы блогер часта наведваў розныя праўладныя мерапрыемствы, фатаграфаваўся з савецкім сцягам. Нядаўна ён зняў ролік пра тое, як ставіць подпіс за камуніста Сяргея Сыранкова і паралельна таўраваў «бчбшнікаў», піша «Віцебск, я гуляю».

У апісанні свайго ютуб-канала Беляшоў сцвярджае, што з'яўляецца «памагатым «крывавага рэжыму» Лукашэнкі і ганарыцца гэтым».

Справу Дзмітрыя разглядаюць у судзе Аршанскага раёна. Яго абвінавачваюць паводле двух адміністрацыйных артыкулаў: 

  • 19.10 ч. 1 — прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі;
  • 24.23 ч. 1 — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Каментары2

  • Ганьба
    03.12.2024
    І гэтага прызнаюць палітвязьнем?
  • Ёсік
    03.12.2024
    Што ты ведаеш аб тым часе, што так задаволена трымаеш сьцяг той зьніклай краіны?

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →