Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта спартыўнай газеты «Прессбол». Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства.
Як паведамляецца, рашэнне прынята «па выніках маніторынгу на прадмет выканання заканадаўства аб СМІ».
«Прессбол» — найстарэйшае з незалежных беларускіх спартыўных выданняў, якое выходзіла з пачатку 1990-х. Большую частку свайго існавання выданне вызначалася вострай пазіцыяй, на яго старонках заўсёды можна было сустрэць крытычныя матэрыялы, аб'ектамі якіх рабіліся ў тым ліку дзяржаўныя органы і чыноўнікі самага высокага рангу.
Пасля сілавога задушэння пратэстаў 2020 года выданне свядома прыняло рашэнне, як выказаўся адзін з яго заснавальнікаў Юрый Арлоў, «затупіцца», дыстанцыяваўшыся ад грамадска-палітычнай тэматыкі і засяродзіўшыся на асвятленні ўласна спартыўных навін з нейтральнай пазіцыі. Што, як выглядае, у цяперашніх умовах усё адно не ратуе ад рэпрэсіўных захадаў з боку дзяржавы, для якой проста нейтральнасці і апалітычнасці ўжо недастаткова.
Каментары