У зборнай Беларусі па футболе ўсё па-старому. Была блізкай да першай перамогі ў афіцыйным матчы за два гады, але ў выніку прайграла
Падначаленыя Георгія Кандрацьева ў Венгрыі да 85-й хвіліны выйгравалі ў зборнай Ізраіля ў рамках кваліфікацыі да Еўра-2024. Але ў канцы прапусцілі гол з пенальці, а пасля і другі — прамым ударам з вуглавога.
Беларусы не могуць перамагчы з сакавіка 2021 года.
Каментары