Навука і тэхналогіі44

NASA перапрацоўвае 98 адсоткаў мачы астранаўтаў на МКС у пітную ваду

Пот таксама. І гэта вялікая справа для будучых місій за межы Зямлі.

Выява: NASA

NASA дасягнула тэхналагічнай вяхі, якая аднойчы можа адыграць важную ролю ў місіях на Месяц і далей. У канцы чэрвеня касмічнае агенцтва паведаміла, што сістэма кантролю навакольнага асяроддзя і жыццезабеспячэння Міжнароднай касмічнай станцыі (ECLSS) перапрацоўвае 98% усёй вады, якую астранаўты бяруць на борт станцыі. Адна частка ECLSS выкарыстоўвае «ўдасканаленыя асушальнікі» для ўлоўлівання вільгаці, якая ўтвараецца пры дыханні экіпажа і вылучаецца з потам пры выкананні штодзённых задач.

Іншая падсістэма аднаўляе мачу з дапамогай вакуумнай дыстыляцыі. У працэсе дыстыляцыі выдзяляецца непасрэдна вада, а таксама саляны раствор з мачы. На гэты саляны раствор і былі скіраваныя апошнія высілкі касмічнага агенцтва, якое нядаўна пачало тэставаць новую прыладу, што можа здабываць ваду з гэтага раствору. І якраз дзякуючы гэтай сістэме NASA змагла дамагчыся 98-адсоткавага ўзроўню аднаўлення вады на МКС. Раней станцыя перапрацоўвала каля 93—94%, як расказвае Engaget.

«Гэта вельмі важны крок наперад у эвалюцыі сістэм жыццезабеспячэння», — сказаў Крыстафер Браўн з NASA, які ўваходзіць у групу, што кіруе сістэмамі жыццезабеспячэння Міжнароднай касмічнай станцыі. Цяпер, напрыклад, з умоўных 100 літраў вады на станцыі астранаўты губляюць 2 літры, а астатнія 98 працягваюць круціцца і круціцца, як тлумачаць у Агенцтве. Там называюць гэта «даволі крутым дасягненнем».

Калі ад думкі, што нехта іншы п'е сваю мачу, вам робіцца млосна — не хвалюйцеся. «Апрацоўка па сутнасці падобная да некаторых наземных сістэм размеркавання вады, толькі робіцца гэта ва ўмовах мікрагравітацыі, — сказала Джыл Уільямсан, менеджарка водных падсістэм NASA ECLSS. — Экіпаж п'е не мачу; яны п'юць ваду, якую аднавілі, адфільтравалі і ачысцілі так, што яна чысцейшая за тую, якую мы п'ём тут, на Зямлі».

Па словах Уільямсан, такія сістэмы, як ECLSS, будуць мець вырашальнае значэнне для місій за межамі зямной арбіты. «Чым менш вады і кіслароду мы павінны загружаць на борт, тым больш навуковых прыстасаванняў можна дадаць да ракеты-носьбіта, — кажа Уільямсан. — Надзейныя, трывалыя рэгенератыўныя сістэмы азначаюць, што экіпаж не павінен пра гэта турбавацца і можа засяродзіцца на сапраўднай мэце сваёй місіі».

Чытайце яшчэ:

Паглядзіце на пякельную «прыладу дэзарыентацыі», з дапамогай якой рыхтуюць астранаўтаў NASA

Навукоўцы NASA здабылі кісларод з імітацыі месяцовага грунту

4G-інтэрнэт павінен з’явіцца на Месяцы да канца гэтага года

Каментары4

  • mikola
    01.07.2023
    Adczynili Ameryku ! Geta  byla vjadoma 50 god tamu !
  • Бобр
    01.07.2023
    Лучше рассказали как им сцпки пить
  • Максим Дизайнер
    03.07.2023
    А как же кал?Абщэственнасць трэбует. полной так сказать карцины жизни атсранавтаф

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу6

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

Ва ўзросце 112 гадоў памёр самы стары мужчына ў свеце1

Пачалі судзіць пажарнага, які публічна звольніўся ў 2020 годзе

Украінскія разведчыкі эвакуявалі з вострава Змяіны 15 кацянят ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу6

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Галоўнае
Усе навіны →