Вайна44

У Паветраных сілах Украіны паказалі, што комплекс Patriot збіў два самалёты і тры верталёты ў дзень «самалётападу» ў Бранскай вобласці

Паветраныя сілы УСУ да Дня зенітна-ракетных войскаў апублікавалі відэа, на адным з кадраў якога відаць знішчаныя амерыканскім ЗРК Patriot варожыя цэлі. Пад двума самалётамі і трыма верталётамі пазначана дата 13 мая — у той дзень у Бранскай вобласці ўпалі два самалёты і як мінімум два верталёты.

На кадрах украінскія байцы расказваюць пра абарону неба над Украінай ад расійскіх ракет і дронаў сістэмамі ЗРК С-300, Бук-М1, NASAMS, IRIS-T і Patriot.

У спісе збітых цэляў апошняга ЗРК праз трафарэт напісана 13.05.2023, над гэтым надпісам — два самалёты, тры верталёты і беспілотнік самалётнага тыпу.

Нагадаем, што ў той дзень у Бранскай вобласці Расіі амаль адначасова ўпалі два верталёты Мі-8, а таксама знішчальнікі Су-34 і Су-35. Сцвярджалася, што яны ляцелі атакаваць Чарнігаўскую вобласць Украіны. 

На наступны дзень спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат заявіў, што можа ісці гаворка пра тры збітыя верталёты і што да гэтага можа мець дачыненне СПА расійскіх войскаў.

Каментары4

  • Имя
    03.07.2023
    Максим Дизайнер, что с лицом?))) если подгорает, сядь в лужу. Вон Пригожин, будучи героем РФ (это звание ему присвоил Путин год назад), сбил 6 российских вертолетов и самолет. Под новостями о Пригожине, что-то не было твоих комментариев, Максимка.
  • рашисты долетались
    03.07.2023
    Максим Дизайнер, можешь себя утешать НЛО, но факт остается фактом, после 13 мая, рашисты перестали летать в Брянской области.
  • Гы-гы
    03.07.2023
    Максим Дизайнер, не, гэта магчыма толькі для вашых “аналоговнетов”. Тут усё больш сціпла, бо падобна на праўдзівыя звесткі. Як там Кіеў за тры дні? Што там у вас ідзе па плану? Як дэныцыфікацыя? (Я не пра растоўскі і белгародскі край)

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта5

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю4

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне. Украінцам ягоны выбар не спадабаецца13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта5

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →