Аднак у Белым доме не лічаць, што толькі F-16 змогуць змяніць сітуацыю на полі бою.
ЗША могуць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 да канца гэтага года. Пра гэта заявіў каардынатар стратэгічных камунікацый Белага дома Джон Кірбі ў інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, піша «Украінская праўда».
«F-16 паступяць ва Украіну, хутчэй за ўсё, да канца года. Але мы не лічым, што толькі F-16 змогуць змяніць сітуацыю на полі бою», — сказаў Кірбі.
Кірбі дадаў, што цяпер Украіне трэба больш артылерыйскіх снарадаў.
У ЗША лічаць, што цяперашні патэнцыял супрацьпаветранай абароны і паветраных сіл Расіі стварае «не ідэальныя ўмовы» для пастаўкі Украіне амерыканскіх знішчальнікаў F-16 цяпер.
Вучэнні ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16 яшчэ не пачаліся, чакаецца выезд першай групы лётчыкаў, якія падрыхтаваліся да вучэнняў, у прыватнасці, засвоіўшы англійскую.
Каментары