Эканоміка77

«Судна можа хадзіць пад расійскім сцягам». Мінтранс хоча пабудаваць новы круізны цеплаход для плавання па Прыпяці

Мінтранс мае намер зрабіць новае турыстычнае рачное судна і запусціць яго па круізным маршруце па Прыпяці, які лічыцца самым паспяховым з камерцыйнага пункту гледжання. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі (РСТІ).

Новы карабель можа быць пабудаваны на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе. Але паколькі ў Беларусі ўжо практычна не засталося спецыялістаў для суднабудавання, то іх маюць намер запрасіць з Расіі ў колькасці 30-40 чалавек, і «мы гатовыя пад гэту справу завод затанна аддаць»:

«Няма сэнсу 5 гадоў карабель будаваць, як гэта было з «Белай Руссю», яго трэба за 9 месяцаў сабраць і на ваду спусціць. Пры гэтым судна можа хадзіць пад расійскім сцягам. Падпісана пагадненне, якое дазваляе зарэгістраваць карабель у расійскім рэестры суднаў, і гэта можа быць цалкам расійскі аб'ект. А ў нас будзе свабоднае параходства для іх», — заявіў начальнік упраўлення марскога і рачнога транспарту Мінтранса Андрэй Чарнабылец.

Новае судна магло б хадзіць па тым жа маршруце, па якім цяпер ходзіць «Белая Русь» — адзіны круізны цеплаход, які цяпер ёсць у Беларусі. Ён спушчаны на ваду ў 2017 годзе.

Ужо вясной усе каюты ў гэтым круізе выкупляюцца да канца сезона, прытым што іх кошт — ад 1,5 да 3,6 тысяч рублёў на аднаго чалавека. Асноўны кантынгент падарожнікаў — расіяне.

Каментары7

  • умка изучае биатехнааналогии
    24.07.2023
    тады няхай нашы аўтобусы ў іх ходзяць пад беларускім
  • mikola
    24.07.2023
    Dobra ! Nihai hodzic pad *ihnim* scjagam.....Moza neiki *drong* spadne...
  • умка
    24.07.2023
    а самае прыкрае, што самі беларусы гатовы павесіць гэты флаг.. іх жа ніхто не прасіў?

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →