Самай запатрабаванай спецыяльнасцю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ў 2023 годзе стала псіхалогія і арганізацыя фізічнай культуры, спорту і турызму, заявіў рэктар ВНУ Аляксандр Жук, піша «Спутнік».
Конкурс на гэтыя спецыяльнасці за некалькі гадзін да завяршэння прыёмнай кампаніі склаў ужо больш за 5,5 чалавека на месца. На спецыяльнасці «Мастацкая адукацыя» — больш за тры чалавекі на месца.
Яшчэ на дзвюх спецыяльнасцях — спецыяльная інклюзіўная адукацыя і сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя — конкурс склаў два чалавекі на месца.
«У цэлым нас радуе сітуацыя. Мы адчуваем, як апошнімі гадамі расце цікавасць моладзі да атрымання педагагічных спецыяльнасцяў. Сёлета мы набіраем больш за 2100 абітурыентаў, у тым ліку на дзённую бюджэтную форму — амаль 900 чалавек», — праінфармаваў рэктар.
На гэты момант, паводле яго слоў, ужо пададзена 1806 заяў — то-бок конкурс у цэлым па ўніверсітэце склаў тры чалавекі на адно месца.
Каментары
мы строили строилиб лядовыя дворцы и наконец построили