Грамадства3636

«Пазванілі з РУУС — і мы купілі найбліжэйшыя квіткі». Дызайнерка вышыванак з'ехала ў ЗША, а перад гэтым трапіла ў мексіканскую турму

Ганна-Марыя Эгліт — дызайнерка самых гарачых вышыванак. Яна арганізоўвала модны паказ у кукурузным полі, выпускалі спартовую калекцыю ў нацыянальным стылі. Летась пасля званка з міліцыі дызайнерка з мужам хутка сабрала рэчы і з’ехала з краіны. Праўда, шлях гэты аказаўся няпросты: пара захрасла ў Расіі праз мабілізацыю, трапіла ў турму ў Мексіцы і патраціла кучу грошай, каб даехаць да Амерыкі. Пра ўсе прыгоды дзяўчына расказала «Нашай Ніве» і падзялілася асабістым сакрэтам.

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит
Ганна-Марыя ў вышыванцы ўласнага дызайну. Фота тут і далей: асабісты архіў дызайнеркі

«Патэлефанавалі з РУУС — і мы купілі найбліжэйшыя квіткі з Мінска»

Шыць вышыванкі на сучасны манер Ганна-Марыя пачала ў 2016-м. Першыя строі вырабляла дома. А пазней закруцілася — стала ўдзельнічаць у модных паказах, узяла швачак у дапамогу. 

У 2020-м Ганна-Марыя падтрымала пратэст. Яна выпусціла серыю цішотак у чырвона-белай гаме з надпісамі «мара», «свабода», «каханне». А пасля спрабавала займацца звыклай швейнай справай.

Дызайнерцы і яе мужу сілавікі патэлефанавалі летась у 20-х днях жніўня.

«Першаму патэлефанавалі Вову і запрасілі на гутарку. Сказалі, што трэба проста прыйсці пагутарыць, без тлумачэнняў. На наступны дзень патэлефанавалі мне і сказалі прыкладна падобны тэкст, але дата, калі мне трэба было прыйсці, была пазнейшая, чым у Вовы. Нам тэлефанавалі з розных РУУС.

Пасля гэтых званкоў мы зразумелі, што рызыкаваць свабодай не хочам і купілі найбліжэйшыя квіткі з Мінска да Пецярбурга, таму што баяліся выязджаць праз беларускую мяжу».

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит

Яшчэ да гэтых званкоў пары давялося прадаць дзве кватэры, каб закрыць даўгі, што ўзніклі праз праблемы з мужавым бізнэсам. Ганна-Марыя паставіла сваю вытворчасць на паўзу.

«Моцнае ўсведамленне фатальнасці сітуацыі ў мяне здарылася ў лютым 2022 года, калі пачалася вайна. Я тады зразумела, што так жыць я больш не магу. Страх з 2020 года за сваё жыццё быў на мяжы. Я адключыла ўсе навінавыя патокі і проста два тыдні плакала. 

На сайце ў нас стаіць сістэма пераліку, усе мае рэчы прывязаныя да курсу даляра, і калі мне пачалі пісаць кліенты «што з цэнамі?», а курс тады вельмі вырас, я зразумела, што прэміум-сегмент ва ўмовах вайны не выжыве. Я запусціла велізарныя зніжкі для ўсіх, хто марыў набыць мой брэнд, але з нейкай прычыны не паспеў. Я, як магла, сказала людзям дзякуй за ўсе гэтыя гады працы і паспрабавала сысці прыгожа.

Мне здавалася, што ў мяне забралі ўвесь мой свет. Бо ўсе 6 гадоў я сама ўсё будавала па маленькіх прыступках. Ніводнага крэдыту. Я расла адкрыта ва ўсіх на вачах. Усё сваімі сіламі. Я толькі прайшла пандэмію ў 2019 годзе, наш 2020 год… Мы рыхтаваліся адкрываць краму і абмяркоўвалі гэта яшчэ ў канцы 2021 года. Але на карту была пастаўлена наша свабода, і, натуральна, прыйшлося зрабіць выбар».

«У Расіі аб'ехалі межы ад Фінляндыі да Казахстана»

Пара дабралася ў Расію, а вось выехаць праз мяжу далей аказалася праблемай. У выездзе на памежных пунктах ім адмаўлялі, спасылаючыся на рашэнне беларускіх органаў. Пара захрасла ў Расіі амаль на два месяцы.

«Пасля першай няўдалай спробы перасячэння мяжы ў Эстонію мы зразумелі, што правільна зрабілі, што не паехалі праз беларускую мяжу. Там хутчэй за ўсё нас бы адразу ўзялі пад варту. У Расіі мы аб'ехалі амаль усе даступныя межы ад Фінляндыі да Казахстана (пара спрабавала з'ехаць таксама праз Грузію і Латвію. — НН).

Трапілі ў жудасныя фінансавыя выдаткі, заспелі мабілізацыю і засталіся ва Уладзікаўказе, пакуль не вырашылася пытанне з мабілізацыяй».

Выехаць у Еўропу ім удалося з дапамогай фонду «Байсол». 

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит
Ганна-Марыя разам з мужам Уладзімірам

Пара вырашыла рухацца далей — у Штаты. Дызайнерка тлумачыць, чаму:

«У Еўропе, скажу шчыра, мы пабаяліся заставацца. Пастаянна мяняецца стаўленне да беларусаў. Сёння мы жаданыя госці, заўтра нас могуць адправіць з краіны. Усё гэта адбываецца на фоне вайны ва Украіне і на фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў гэтай вайне. Таму рашэнне ехаць менавіта ў ЗША сыходзіла з меркаванняў бяспекі».

«Легла каля смярдзючай лэдзі і завярнулася ў фольгу»

На шляху да Штатаў пара пабывала ў Іспаніі, Дамінікане і Мексіцы. У Мексіцы яны правялі два месяцы ў чаканні магчымасці перайсці мяжу з Амерыкай.

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит
Падчас паездкі ў Мадрыд

Трапіць у ЗША праз Мексіку можна без амерыканскай візы па гуманітарным паролі. Як гэта працуе? Збіраюцца доказы пераследу, наймаецца адвакат для вядзення кейсу, шукаецца паручальнік у Амерыцы (ён абавязваецца забяспечыць ваша пражыванне на першы час). З пераездам мяжы дапамагаюць дабрачынныя фонды. 

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит
У Мексіцы

Сустрэчу на мяжы Ціхуаны і Сан-Дыега (першы горад у Мексіцы, другі — у ЗША) пары прызначылі на 11 снежня 2022 года. Яны прыляцелі ў Ціхуану за пару дзён да пераходу мяжы, хацелі паглядзець кітоў. Але ў аэрапорце іх затрымалі.

«Мы проста выходзілі з яго, і супрацоўнікі міграцыйнай службы папрасілі нашы пашпарты. Адвялі ўбок і пасля гэтага адвезлі ў турму. Пры тым, што ў нас былі дзейныя шэнгенскія візы і тэрмін легальнага знаходжання ў Мексіцы заканчваўся толькі праз два месяцы.

Фонд, з якім мы звязаліся, як мы зразумелі, падаў спісы тых, хто прыбываў. Бо многія, хто сядзеў з намі ў камеры, павінны былі пераходзіць мяжу праз гэты ж фонд».

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит
Затрыманне ў аэрапорце

У турме, калі Уладзімір спытаў, за што іх затрымалі, адзін з супрацоўнікаў адказаў, што гэта для іх бяспекі і ранкам іх адпусцяць. Але беларусаў пратрымалі ў турме тры дні.

Прыкладна сотня мужчын, брудныя матрацы на падлозе і адсутнасць вокнаў — такой апісаў сваю камеру Уладзімір.

Ганна-Марыя была ў суседняй.

«Я легла каля смярдзючай лэдзі, завярнулася ў фольгу і ясна дала ёй зразумець, што калі яна будзе спіхваць мяне з матраца, я таксама магу гэта зрабіць. Дарэчы, гісторыі з Акрэсціна не прайшлі міма і я разумела, як трэба весці сябе, каб выжыць сярод 50 жанчын», — згадвае яна.

Кармілі добра: тунец, гародніна, садавіна. Але стаўленне было жудаснае, дзеліцца Ганна-Марыя. Удакладняе, што іх не білі, але не далі адразу пазваніць адвакату, не хацелі аддаваць ёй таблеткі, абыходзіліся прыніжальна.

У выніку беларусам і некаторым іншым затрыманым прапанавалі купіць квіткі да Канкуна ці Мехіка-сіці, аднавіць супрацоўніку турмы пацверджанне і чакаць вылету. Ганна-Марыя з мужам узялі квіткі на вечар наступнага дня. Пры пасадцы на самалёт ім уручылі паперу аб дэпартацыі на працягу 20 дзён і забароне на ўезд у Ніжнюю Каліфорнію.

Каб выйсці, па словах Уладзіміра, давялося таксама заплаціць хабар начальніку змены — па тысячы даляраў за кожнага.

Пазней з дапамогай мясцовага юрыста беларусы змаглі дабіцца, каб знялі абавязак пакінуць краіну. І праз амерыканскага адваката звязаліся з іншым дабрачынным хрысціянскім фондам. 

Новую дату пераходу мяжы пары прызначылі на 11 студзеня — у горадзе Матаморас. Каля яго — горад Браўнсвіл, штат Тэхас.

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит
Пераход мяжы

«Мяжу ЗША мы прайшлі прыкладна за тры гадзіны, атрымалі ўсе дакументы і паехалі ўжо ў легальным статусе далей».

За 5 месяцаў пераездаў (столькі заняў шлях з Беларусі да ЗША) пара патраціла каля 40 тысяч даляраў — на квіткі, жыллё, ежу, паслугі юрыстаў (на кансультацыі наконт пераходу мяжы і разгляд дакументаў па кейсе пайшло каля $2000) і іншыя выдаткі. Такая вялікая сума выйшла, бо беларусы спрабавалі розныя спосабы выехаць з Расіі і нарываліся на махляроў, якія абяцалі дапамогу.

«Шалёна сумую па нашых каўбасах»

Нью-Ёрк дызайнерка з мужам абрала, бо адтуль іх паручыцель — гэта асноўная прычына.

«Але мы вельмі палюбілі гэты горад. Ён не падобны ні да якога іншага. Пры гэтым размаўляюць тут на ўсіх мовах свету, напэўна. Ну і адчуваем сябе тут максімальна абароненымі», — дзеліцца Ганна-Марыя.

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит

Па яе назіраннях, на месяц камфортнага жыцця ў Нью-Ёрку трэба мінімум $5000, а на сям'ю — каля $10 000. Пара з дапамогай сяброў зняла кватэру ў гэтым горадзе. Разам з імі з Беларусі ў ЗША пераехалі таксама брат Ганны-Мары і бізнэс-партнёр Уладзіміра.

За час у Штатах дызайнерку ўразіла стаўленне да людзей.

«Я б ніколі не падумала, што ў новай краіне, пакуль я не атрымала яшчэ ўсіх дакументаў, мне будуць аказваць столькі дапамогі. Акрамя працы, тут ёсць свае падводныя камяні і нюансы. Калі хопіць сіл на першыя паўгода-год цяжкасцяў, то ўсё тут можна наладзіць для паўнавартаснага жыцця досыць хутка», — лічыць яна.

Але прызнаецца, што пераключыцца на ангельскую мову складана.

«Я са сваёй нямецкай пакуль што пакутую, але тут шмат бясплатных школ, усё можна вывучыць, галоўнае жаданне. Шалёна сумую па нашых каўбасах, — смяецца. — Ніколі б не падумала, у Мінску куплялі іх вельмі рэдка, а тут часам да слёз хочацца.

Ратуюць славянскія крамы са звыклай для нас прадукцыяй — першы час пастаянна там куплялі прадукты, мабыць на стрэсе, наша ежа вельмі дапамагала з адаптацыяй. Але гэты стан цягнуўся нядоўга, і мы ўжо закупляемся ў амерыканскіх крамах і ямо мясцовую ежу». 

Прадукты ў амерыканскіх крамах дызайнерцы падабаюцца. Асабліва яна хваліць малочку.

«Да першага УГД не верыла, што я ў цяжары»

Пара падалася на прытулак у ЗША. Пакуль чакае афіцыйнага дазволу на працу. Муж працуе анлайн у сферы дыджытал-маркетынгу на еўрапейскі рынак. Дызайнерка часам праводзіла заняткі па шыцці для дзяцей.

Свой брэнд Ганна-Марыя пакуль не перазапускала — на тое ёсць важная прычына.

«Цяпер я ў чароўным становішчы: чакаю дзіця. Мы з Вовам у Мінску часта абмяркоўвалі папаўненне, але апошнія два гады былі такімі стрэсавымі, што часу на жыццё, не кажучы ўжо пра дзіця, не было.

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит

Я цяпер у самым шчаслівым стане. Я нарэшце адчуваю сябе ў бяспецы. Гэта маё першае малое, і я хачу 200% часу аддаць цяжарнасці, нараджэнню і кармленню Хмаркі (мы так называем малое, таму што пол дзіця вырашылі даведацца праз гендар-паці — тут гэта звыклая справа).

Скажу шчыра, я да першага УГД не верыла, што я ў цяжары, думала, гармоны, таму што стамілася ад пераезду, я вельмі шмат спала, хоць адчувала сябе выдатна.

ганна-марыя эгліт анна-мария эглит

Калі б чараўніцтва і дзіця здарыліся з намі ў Мінску, я б не змагла быць з Хмаркай на 100% часу і ўвесь час бы надавала працы, сукенкам і кліентам. А так як мы прарабілі такі шлях, страцілі многае і будуем цяпер усё з нуля — я шчыра хачу пабыць мамай. Мяне натхняе мой спакойны рытм жыцця. Я хачу падарыць гэта шчасце, назапашанае ўва мне, дзіцяці. А ўжо потым з задавальненнем аднаўлю брэнд».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары36

  • гоблен
    29.07.2023
    Дай Б-г здоровья ребёнку и счастлив за ребят)🌷
  • нідаверчывы вілейчук
    29.07.2023
    І сама дызайнерка гарачая! шкада, што давялося з'язджаць
  • Змітрок Праўдуля.
    29.07.2023
    Чудо. Удивляют эти белорусы, которые такие типа смелые были, когда все выходили, а коснулось, так сразу валить из страны. Скажу одно: моя жена приехала в Минск в 2000 году и с тех пор удивлялась, как все белорусы рвутся свалить. Патриотизма - ноль, силы духа - ноль. Отсиди 15 суток, и борись дальше с режимом. А почти все, кто выходил обделались и сбежали, как крысы с корабля. Позорники.

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі7

Грамадстваабноўлена7

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад18

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі7

Грамадстваабноўлена7

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →