Птушкі дронга навучыліся «падпісваць» свае яйкі для барацьбы з зязюлямі
Зязюлі — самыя знакамітыя гнездавыя паразіты. Афрыканскія зязюлі часцей за ўсё падкідваюць яйкі ў гнёзды сваіх мясцовых сваякоў — птушак дронга.
Навукоўцы з Кейптаўнскага ўніверсітэта сабралі 192 яйкі з гнёздаў дронга, якія жывуць на поўдні Замбіі. Сярод іх аказалася 26 яек зязюлі, якія былі настолькі падобныя да яек дронга, што самі навукоўцы не заўсёды маглі іх адрозніць — параўнайце самі на малюнку.
Пазней навукоўцы заўважылі, што яйкі дронга маюць унікальны для кожнай самкі ўзор. І хаця зязюлі вельмі па-майстэрску падрабляюць яго, скапіяваць асаблівасці кожнай самкі яны не могуць. Дзякуючы гэтаму, дронга ў 94% выпадкаў знаходзяць падмену і пазбаўляюцца чужых яек у сваіх гнёздах.
Каментары
вот даже и гадают, как цыганки...