Стан здароўя асуджанага на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму палітыка ў Глыбоцкай калоніі пагоршыўся, пра гэта распавяла «Позірку» крыніца, блізкая да ягонай сям'і.
Крыніца патлумачыла, што атрымаць больш інфармацыі пра стан палітзняволенага фактычна немагчыма праз умовы ягонага ўтрымання: большую частку часу Статкевіч знаходзіцца ў адзіночнай камеры ва ўмовах асаблівага рэжыму і бачыць людзей, толькі калі адтуль яго пераводзяць у штрафны ізалятар.
Інфармацыі пра Статкевіча няма ўжо 168 дзён, начальнік папраўчай калоніі №13, дзе ён адбывае пакаранне, спасылаецца на кепскую працу «Белпошты», паведаміла 27 ліпеня ў фэйсбуку ягоная жонка Марына Адамовіч.
Паводле слоў Адамовіч, у яе асабіста да «Белпошты» прэтэнзій няма.
Жонка палітыка таксама нагадала, што раней вярнулі медычную бандэроль, патлумачыўшы гэта тым, што «няма заявы».
Каментары