«Малюся аб цудзе». Марына Адамовіч пра адсутнасць вестак пра Міколу Статкевіча
Адсутнасць вестак ад мужа начальнік калоніі тлумачыць кепскай работай «Белпошты».
«168 дзён без лістоў, без вестачкі, — напісала Марына Адамовіч у «фэйсбуку». — Учора (26 ліпеня) была «на прыёме» ў начальніка».
Марына Адамовіч піша, у яе асабіста да «Белпошты», якая вярнула бандэроль да мужа, прэтэнзій няма.
«Цягалася вакол калоніі-кляштара. Як сэрцу не вырвацца з грудзей — так побач і так недасяжна. Заўтра [г. зн. 28 ліпеня] у мяне ДН. Ведаю, што, калі б мог, Мікалай напісаў мне дзясятак віншаванняў. Малюся аб цудзе», — напісала Марына Адамовіч.
Беларускі палітык Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 года, праз паўтара года ён быў асуджаны на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Пакаранне адбывае ў Глыбокім, ад сярэдзіны лютага ад яго няма вестак.
Каментары