Беларус трапіў у ДТЗ у Нямеччыне. Пацярпела дзіця, а шкода ад аварыі склала 12 тысяч еўра
У нямецкай зямлі Цюрынгія адбылося ДТЗ з удзелам грузавіка, якім кіраваў 36-гадовы беларус, і легкавіка Audi з жыхаром Косава (краіны, а не горада ў Івацэвіцкім раёне) за рулём.
Аварыя здарылася ў пятніцу каля 18:45 на стаянцы «Радаборн» недалёка ад горада Трыпціс, паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Фура павольна выязджала заднім ходам з парковачнага месца і ўрэзалася ў Audi, якая знаходзілася на праездзе паміж шэрагамі аўтамабіляў.
У выніку сутыкнення 9-гадовага пасажыра, непрышпіленага рэменем бяспекі, кінула наперад. Ён ударыўся галавой і атрымаў лёгкія траўмы.
Матэрыяльная шкода ад здарэння склала 12 тысяч еўра.
У дачыненні да кіроўцы грузавіка распачата справа і спагнаны заклад 500 еўра. Кіроўцу легкавога аўтамабіля чакае штраф за тое, што дзіця не было прышпілена.
Каментары