Яшчэ 2 ліпеня ён даручыў ураду і Міністэрству замежных спраў прапанаваць заходнім суседзям «план добрасуседства і міру».
«І з палякамі трэба размаўляць. Я даручыў прэм'ер-міністру звязацца з імі. Калі яны хочуць, давайце размаўляць, наладжваць адносіны. Мы суседзі, а суседзяў не выбіраюць, яны ад Бога. Але ў іх 15 кастрычніка парламенцкія выбары, і, вядома, ім трэба цяпер нагнятаць, нагнятаць абстаноўку для таго, каб паказаць, што яны правільна ўзбройвалі і пераўзбройвалі краіну. Таму да 15 кастрычніка яны наўрад ці пойдуць на нейкія істотныя змены, выгадныя ім і нам. Яны шмат чаго патрабуюць ад нас і просяць, але мы на гэта пайсці не можам, бо гэта супярэчыць нашым інтарэсам», — упэўнены Лукашэнка.
Ён перакананы, што Польшча не сама па сабе нагнятае становішча ў рэгіёне, а яе падштурхоўваюць да гэтага Злучаныя Штаты.
«Амерыканцы зрабілі стаўку на Польшчу. Але палякі — людзі не дурныя. Гэта нашы людзі, славяне. Яны ўсё выдатна разумеюць. Пацярпім, паглядзім. Мы адкрытыя для супрацоўніцтва», — заявіў ён.
Лукашэнка таксама заявіў, што ён гатовы хоць заўтра прыняць у краіне заходнія кампаніі.
«Мы людзі не агрэсіўныя. Яшчэ раз падкрэсліваю: мы ні з кім не збіраемся ваяваць. Я вам кажу гэта пастаянна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Варшава раней неаднаразова заклікала Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў краіне, а таксама заяўляла, што адмена абмежаванняў на мяжы будзе ўвязана з вызваленнем асуджанага на восем гадоў калоніі журналіста, актывіста Саюза палякаў Андрэя Пачобута.
Лукашэнка заявіў, што дзяцей з Украіны вывозяць на Захад, дзе расчляняюць і дастаюць органы
«Канкурэнты нас пачынаюць прыдушваць». Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беларускімі аўтобусамі, якія гараць у Санкт-Пецярбургу
Лукашэнка прапанаваў пабудаваць яшчэ адну АЭС
Лукашэнка чакае ў Мінску заходнія авіякампаніі
Каментары
Так что давай ,даражэньки,сделай милость.