Свет11

Польшча траціць на войска больш за іншыя краiны НАТА

Па паказчыку выдаткаў на абарону ў працэнтах ад ВУП Польшча стала лідарам сярод краін НАТА, абагнаўшы ў тым ліку і ЗША.

polish servicemen польскія вайскоўцы польские военнослужащие
Польскія вайскоўцы падчас прэс-канферэнцыі міністра абароны Польшчы Мар'юша Блашчака ў Ярылаўцы, 12 жніўня 2023 г. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

Паводле слоў дырэктара Польскага эканамічнага інстытута доктара навук Пятра Арака, якія прыводзіць польскае інтэрнэт-выданне Forsal.pl, Польшча траціць чатыры працэнты свайго ВУП на вайсковыя мэты. Апошні раз такі паказчык у краіны быў у пачатку 1980-х гадоў. Германія апошні раз выдаткоўвала столькі грошай на абарону ў адносінах да ВУП у 1960-я гады. Францыя прыкладна ў той жа час, у канцы вайны ў Алжыры.

Па даных Мюнхенскага інстытута Ifo, у гэтым годзе краіны НАТА (і Швецыя) выдаткуюць на ўзбраенне ў сярэднім 1,9% свайго ВУП, што на 0,2% больш, чым у 2021 годзе — апошнім годзе перад нападам Расіі на Украіну.

Краін-членаў з выдаткамі на ўзбраенне, якія перавышаюць 2% ВУП, будзе 11. Абсалютным рэкардсменам стане Польшча, дзе гэтыя выдаткі дасягнуць, паводле аналізу Ifo, 4,3% ВУП, што азначае павелічэнне на 2,1% у параўнанні з 2021 годам.

Эксперт адзначае, што The Economist апублікаваў крыху ніжэйшыя ацэнкі выдаткаў на ўзбраенне (яны на графіку ніжэй), але Польшча па-ранейшаму застаецца рэкардсменам. Пры гэтым, што немалаважна, больш за палову сродкаў на войска — гэта бюджэт на яго мадэрнізацыю.

Armament expenditures of individual NATO countries Расходы на вооружение отдельных стран НАТО Выдаткі на ўзбраенне асобных краін НАТА

Пётр Арак звяртае ўвагу, што, нягледзячы на вайну ва Украіне і рэальную пагрозу расійскай агрэсіі для ўсёй Еўропы, агульны вайсковы бюджэт краін НАТА сёння ніжэйшы, чым у 1990-я гады. Толькі траціна краін-удзельніц дасягнулі паказчыку выдаткаў на абарону ў памеры 2% ад ВУП, узгодненага на саміце ва Уэльсе ў 2014 годзе.

Эксперт заўважае, што Польшча становіцца найбуйнейшым атрымальнікам узбраення з Паўднёвай Карэі ў Еўропе. У выніку польская армія павінна закупіць адтуль (а таксама вырабіць у Польшчы) да 1000 танкаў і больш за 600 адзінак артылерыйскай тэхнікі, пускавыя ўстаноўкі К229 Chunmoo і самалёты FA-50.

Вытворчасць бранятэхнікі павінна пачацца ў Познані. Мэтавым рынкам для яе можа стаць Еўрапейскі саюз. Да гэтага часу еўрапейцы ў асноўным забяспечвалі сябе самі і атрымлівалі ўзбраенне ад ЗША.

Нягледзячы на тое, што частка ўзбраення закупляецца за мяжой, вытворчасць значнай іх часткі і абслугоўванне па-ранейшаму ажыццяўляюцца ў Польшчы. Расходы на мадэрнізацыю вайсковага сектара ў перспектыве прывядуць да пераўтварэння яго ў адзін з перадавых сектараў эканомікі.

Цяпер вядучым сегментам на польскім абаронным рынку з'яўляюцца вайсковыя наземныя транспартныя сродкі, ракеты і сістэмы супрацьракетнай абароны, а таксама запчасткі для самалётаў і верталётаў.

Эксперт адзначае, што цяжка вызначыць агульную колькасць занятых у абароннай сферы. Па апошніх наяўных даных, у 2021 годзе ў польскіх кампаніях, якія вырабляюць узбраенне, працавала каля 28 тысяч чалавек. Аб'ём продажу прадукцыі выключна вайсковага прызначэння дасягнуў шасці мільярдаў злотых (каля 1,3 мільярда еўра). Верагодна, увесь сектар нашмат большы, але поўныя даныя адсутнічаюць.

Сярод даследчыкаў няма адзінага меркавання адносна ўплыву вайсковых выдаткаў на эканоміку, бо ўсё залежыць ад даных, краіны і перыяду выдаткаў. У літаратуры па абароннай прамысловасці ЗША мультыплікатар для вайсковых выдаткаў складае каля 1. Гэта значыць, на кожны даляр, які вы выдаткоўваеце, вы вяртаеце прыкладна адзін даляр дабаўленай вартасці ў эканоміку. Для грамадзянскіх сектараў мультыплікатар вар'іруецца ад 1 да больш за 2 у залежнасці ад канкрэтнага праекта.

На саміце ў Вільні дасягнута пагадненне аб пачатку дзейнасці фонду НАТА, які ацэньваецца ў 1 мільярд еўра. Ён накіраваны на падтрымку інавацыйных стартапаў у грамадзянскім сектары, вынікі якіх могуць быць скарыстаныя ў вайсковай галіне.

Але галоўнай мэтай росту вайсковых выдаткаў, як адзначае Пётр Арак, з'яўляецца не эканамічны рост ці занятасць, а нацыянальная бяспека.

Чытайце яшчэ:

Як Румынія ператвараецца ў апору ўсходняга флангу НАТА

Польшча размесціць побач з Беларуссю новую ракетную брыгаду з устаноўкамі HIMARS 

Польшча ўзмоцніць мяжу з Беларуссю 10 тысячамі вайскоўцамі

Каментары1

  • Арт
    15.08.2023
    Малайцы, Польшча, ЗША, Фінляндыя, краіны Балтыі і Вялікая Брытанія - гэта адзіныя хто цьвяроза гледзяць на сітуацыю ў свеце.

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»18

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»18

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →