Грамадства2727

Вальфовіч заявіў, што Расія змагаецца не з украінскім народам, а з нацызмам, які ўздымае галаву

Такое меркаванне ў размове з журналістамі перад пачаткам Міжнароднага «антыфашысцкага» кангрэса ў Мінску выказаў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі, піша БелТА.

Аляксандр Вальфовіч. Фота: БелТА

Аляксандр Вальфовіч заявіў, што пры правядзенні спецаперацыі ва Украіне (так расійская, а следам за ёй і беларуская прапаганда называюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну) Расія змагаецца не з украінскім народам, а з фашызмам і неанацызмам, якія паднялі галаву.

«Трэба разумець, што акрамя арыйскай расы нацысты не прызнавалі і не паважалі нікога», — сказаў ён.

Вальфовіч дадаў, што «паліцаі з некаторых суседніх дзяржаў у Вялікай Айчыннай вайне стаялі ў адным шэрагу з нацысцкімі захопнікамі, — сказаў ён, намякаючы на ўдзел літоўскіх, латвійскіх і ўкраінскіх фармаванняў.

«Сёння спрабуюць з ног на галаву перавярнуць гісторыю. Нашчадкі фашыстаў зноў загаварылі пра неанацызм. Чалавецтва стала забываць пра тое, хто вызваліў свет ад страшнай чумы», — лічыць ён.

Фашызм — гэта ідэалагічны кірунак, які адмаўляе дэмакратыю, але абсалютызуе дзяржаву і моцную ўладу. Для фашызму характэрныя строгі кантроль дзяржавы над грамадствам і эканомікай, рэпрэсіі супраць праціўнікаў улады, культ сілы і сілавых структур, ультранацыяналізм і вера ў натуральнасць існай сацыяльнай іерархіі, а таксама незмяняльнасць кіраўніка дзяржавы. Украіна, як і дзяржавы Еўрасаюза, — дэмакратычныя дзяржавы, дзе існуе змяняльнасць улады і палітычны плюралізм.

Каментары27

  • Антыwszystko
    18.08.2023
    Я не разумею гэтых аболтусаў, гэта ж трэба так уляпацца з палякамі, цяпер прыйдзецца шукаць як катэджы ў Драздах прадаць каб выплаціць палякам рэпарацыі за Катынь і ўварваньне 1939 году)))
  • І гэта праўда
    18.08.2023
    Фашысты будучыні будуць сябе называць антыфашыстамі...
  • Стож
    18.08.2023
    Шовинисты и их .....

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →