Былая міністарка аховы здароўя Латвіі пачала кар'еру гумарысткі. І ўжо адбыўся першы выступ
Сярод жартаў Ілзэ Вінькелэ былі даволі пікантныя гісторыі: напрыклад, яна жартавала пра памер сваіх грудзей, пра сэкс і пра візіт да гінеколага.
Былы міністр аховы здароўя Ілзэ Вінькелэ ўступіла ў асацыяцыю комікаў «Жаночы стэндап» і ўпершыню выйшла на сцэну ў новай якасці на свяце раёна вуліцы Авоту, піша Delfi.lv са спасылкай на Privātā Dzīve.
Па звестках выдання, у зборніку жартаў Вінькелэ былі даволі пікантныя гісторыі: напрыклад, яна жартавала пра памер сваіх грудзей, пра сэкс і пра візіт да гінеколага.
Яна таксама пажартавала пра турму: «Не выключаю, што мая справа з вакцынай супраць Covid-19 можа скончыцца турмой. Дасведчаныя людзі кажуць, што тым, хто ўмее распавядаць гісторыі, у турме лягчэй».
Выступ экс-міністра спадабаўся публіцы, і, паводле яе, гэта не апошні яе стэндап.
Досвед выступленняў на сцэне Вінькелэ набыла ў палітыцы, бо там людзі часта прыкідваюцца і граюць ролі: «Ты прыходзіш у Дом культуры і ведаеш, што ты агідны людзям, бо ты дэпутат, але латышы ветлівыя, яны дораць табе кветкі і слухаюць, што ты хочаш сказаць. Калі выходзіш са стэндапам, ніхто не прыкідваецца — публіка альбо прымае цябе, альбо не».
Ілзэ Вінькелэ з'яўляецца членам праўлення Даўгаўпілскай бальніцы. Некаторы час яна таксама працавала ў прыватнай установе аховы здароўя, але зразумела, што гэтая праца не для яе.
Каментары