Маці адхіленага праз пацалунак старшыні Федэрацыі футбола Іспаніі зачынілася ў царкве і абвясціла галадоўку
Маці Луіса Рубіялеса разам з сястрой засталася ў царкве пасля адыходу святара і замкнулася там. Паводле яе слоў, галадоўка будзе доўжыцца «дзень і ноч», пакуль не перастануць цкаваць яе сына.
Маці Луіса Рубіялеса абвясціла галадоўку з-за цкавання яе сына пасля пацалунка пасля фіналу чэмпіянату свету па футболе сярод жанчын, які выйграла зборная Іспаніі, піша Sports.ru.
Раней кіраўнік Каралеўскай федэрацыі футбола Іспаніі (RFEF) пацалаваў у вусны футбалістку зборнай Іспаніі Джэніфер Эрмоса падчас цырымоніі ўзнагароджання пасля перамогі іспанак у фінале чэмпіянату свету. Рубіялес адмовіўся пакідаць сваю пасаду, пасля чаго ФІФА адхіліла яго ад футбола на 90 дзён.
Анхелес Бехар сёння раніцай замкнулася ў царкве ў горадзе Матрыль і абвясціла галадоўку да таго часу, пакуль не будзе знойдзена рашэнне праблемы «крывавага і бесчалавечнага палявання» на яе сына.
Маці Рубіялеса разам з сястрой засталася ў царкве пасля адыходу святара і замкнулася там. Паводле яе слоў, галадоўка будзе доўжыцца «дзень і ноч».
Жанчына заклікала футбалістку «сказаць праўду» і «прытрымлівацца той версіі, якая была ў яе ў пачатку падзей». На думку Бехар, сэксуальнага гвалту ў гэтым выпадку не было, бо «ёсць згода абодвух бакоў, як паказана на фота».
«Яны робяць з маім сынам тое, чаго ён не заслугоўвае. Чаму яны з ім жорсткія? Што стаіць за ўсёй гэтай гісторыяй? Мой сын не здольны прычыніць каму-небудзь шкоду», — заявіла маці Рубіялеса.
Каментары
Поцеловал бы он так мою жену или девушку, пришлось бы ему целовальник залить строительной пеной.