Свет22

«Ведаю толькі тое, што выжыў». Джордж Буш падзяліўся ўспамінамі аб Прыгожыне

Выданне The Washington Post узяло каментар у былога прэзідэнта ЗША Джорджа Буша наконт яго ўражанняў ад Яўгена Прыгожына, які ў мінулым абслугоўваў Буша падчас перамоў з Пуціным.

Загінулы кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын у мінулым прыносіў ежу не толькі Пуціну, але таксама і яго высокім гасцям, сярод якіх быў тагачасны прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Здымак зроблены падчас саміту G8 у Санкт-Пецярбургу, 2006 год. Фота: Sergei Zhukov / AP

Былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш «са здзіўленнем успомніў», што калісьці яго асабіста абслугоўваў загінулы кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын. Буш вырашыў падзяліцца гэтымі ўспамінамі, калі на мінулых выхадных яго аб гэтым адкрыта спыталі журналісты выдання The Washington Post.

Па словах былога прэзідэнта ЗША, той дакладна не памятае сустрэчы з Прыгожыным, але не здзіўлены ягонай смерцю. Буша больш шакуе той факт, што Прыгожын калісьці падаваў яму ежу.

«Мяне не здзівіла ягоная смерць. Мяне больш шакавала тое, што днямі я ўбачыў свой фотаздымак з саміту G8 у Санкт-Пецярбургу, дзе гэты чалавек падаваў мне ежу. Ён быў кухарам Пуціна. 

Ведаю толькі тое, што я выжыў пасля сустрэчы з ім», — успамінае з іроніяй Джордж Буш.

Самога Пуціна былы прэзідэнт ЗША ахарактарызаваў як «хітрага палітыка, які не баіцца выкарыстоўваць уладу». На думку Буша, Пуцін стаў яшчэ больш магутным, чым гэта было падчас ягонага прэзідэнцтва.

«З часоў майго прэзідэнцтва Пуцін стаў яшчэ больш магутным, але цяпер ён адкусіў больш, чым зможа праглынуць. Перажыве ён паражэнне ў вайне ва Украіне ці не — вырашаць расіянам, бо яны разумныя людзі», — адзначыў Джордж Буш.

Ён таксама дадаў, што ЗША і іншыя краіны павінны працягваць падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе супраць Расіі і даць украінцам усё, што патрэбна для іх перамогі.

Каментары2

  • Жыве Беларусь!
    12.09.2023
    Так, у Кiтаi цi Рашцы лепш нiчога ня пiць i ня есьць, бо камунякi-гэбicты атруцяць.
  • Анж
    12.09.2023
    Джордж Буш вялікі палітык і вялікі рэспубліканец, упэўнены ён бы даў Украіне неабходнае, а не карміў бы абяццанкамі як Байдэн ды іншыя!

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →