Грамадства44

«У пекле ён будзе найлепшым». Біяграфія Прыгожына

Хлопец з яўрэйскай сям'і, крымінальнік, кухар Пуціна, яго мільярдэр для спецыяльных даручэнняў ды, нарэшце, камандзір, які расчараваўся ва ўкраінскай вайне, і мяцежнік.

Доўгі час Прыгожын заставаўся ў цені высокіх чыноў, але выхад з яго аказаўся смяротным. Фота: Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

Яўген Прыгожын, як і ягоны будучы патрон Пуцін, нарадзіўся ў Ленінградзе, але ў 1961 годзе. Прыгожын вырас у яўрэйскай сям'і. Спачатку ішоў па шляху спартоўца, на які яго паставіў айчым-трэнер, але лёс прымусіў яго збочыць. Ужо ў 18 гадоў няўдалы спартсмен-лыжнік атрымаў свой першы тэрмін за крадзеж, але тады яшчэ ўмоўны. Тады ж Жако (іранічна, але, магчыма, ад Жаркой — прозвішча айчыма, які накіроўваў яго зусім у іншы бок), як яго празвалі памагатыя, стаў на чале мясцовай злачыннай групоўкі.

У зняволенні ён адсвяткаваў сваё 19-годдзе. Менавіта ў калоніі Прыгожын страціў фалангу безназоўнага пальца левай рукі. У будучыні па гэтай прыкмеце сапраўднага Прыгожына будуць адрозніваць ад ягоных двайнікоў. 

Праз некалькі год крымінальніку дапаможа пачаць свой шлях у вялікі бізнэс былы аднакласнік Барыс Спектар, які разам са сваім партнёрам, бандытам Міхаілам Мірылашвілі, адкрыў у Пецярбургу некалькі казіно, а таксама валодаў сеткай прадуктовых крам. Прыгожына ён паставіў якраз топ-менеджарам рознічнай сеткі.

Прыгожын на сустрэчы Уладзіміра Пуціна з Джорджам Бушам-малодшым у 2006 годзе. Фота: Sergei Zhukov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У канцы 1995 года побач са стрэлкай Васільеўскага вострава Прыгожыным быў адкрыты рэстаран з рэдкімі тады фуа-гра і вустрыцамі, на які яму далі грошы Мірылашвілі і Спектар. Установу хутка ацанілі першыя людзі ў горадзе, тут бываў з жонкай тагачасны мэр Анатоль Сабчак, а таксама ягоны намеснік — Уладзімір Пуцін. Так Прыгожын упершыню з ім і пазнаёміўся. 

Прыгожын абслугоўвае за сталом прэзідэнта Расіі — за гэта ён атрымае мянушку «Кухара Пуціна», 2011 год. Фота: AP Photo

Былы крымінальнік стаў атрымліваць добрыя заказы на абслугоўванне дзяржаўных банкетаў, ператварыўшыся ў таго самага «Кухара Пуціна».

Прыгожын не цураўся гвалту. У ягоным офісе гвалт «быў пастаўлены на паток»,

Афіцыянты падслухоўвалі сваіх кліентаў у час прыёмаў і даносілі сэнс гутарак да свайго кіраўніка. На ключавых мерапрыемствах з удзелам кіраўніцтва краіны Прыгожын працаваў асабіста. Пра Пуціна ён заўсёды адгукаўся з дэманстратыўнай павагай, а калі пісаў пра яго, то выключна вялікімі літарамі — ЁН.

У 2010-я гады расійскія ўлады падглядзелі ідэю прыватных вайсковых кампаній, што складаліся з сілавікоў, якія фармальна выйшлі на пенсію, але прайшлі падрыхтоўку і маюць досвед баявых дзеянняў. Высокапастаўленыя афіцэры Мінабароны Расіі падтрымалі ідэю стварэння ПВК і даверыць яе «Кухару Пуціна». Першапачаткова Прыгожын быў не ў захапленні. 

Прыгожын сярод расійскіх вайскоўцаў на нарадзе па Лівіі. Фота: Libyan National Army via AP

Гэтая ваенізаваная групоўка, як высветлілася пасля, удзельнічала яшчэ ў расійскай агрэсіі супраць Украіны на Данбасе, але ўпершыню пра ПВК «Вагнер» загаварылі ў 2015 годзе, калі кампанія шукала байцоў для ўдзелу ў ваеннай аперацыі ў Сірыі. Затым ПВК брала ўдзел у Афрыцы, дзе расійскія найміты і паліттэхнолагі дапамагалі мясцовым лідарам захопліваць або ўтрымліваць уладу.

Яўген Прыгожын у Афрыцы, 21 жніўня 2023. Фота: Wagner Account / Anadolu Agency via Getty Images

Прыгожын доўгі час лячыўся ад абдамінальнага раку і праходзіў тэрапію. Праз сваю хваробу ён прытрымліваўся строгай дыеты і вёў здаровы лад жыцця. Як чалавек з анкалогіяй, ён вельмі баяўся каранавіруснай інфекцыі, пісала расійскае выданне «Фонтанка», і нават ператварыў адзін з пакояў у сваім загарадным доме ў бальнічную палату на выпадак, калі захварэе. 

Канфлікт з Мінабароны ў Прыгожына пачаўся яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. З 2017 года ён не мог дараваць Шайгу і яго генералам, што яны забралі сабе ўсе лаўры за паўторны штурм сірыйскай Пальміры ў 2017 годзе, хаця ў ім удзельнічала ПВК «Вагнер». Казалі, што ў 2021 годзе Прыгожын нават ударыў кагосьці з генералаў, якога Шайгу адправіў да яго на перамовы.

Прыгожын на развітанні з Уладленам Татарскім на Траякураўскіх могілках Масквы ў красавіку 2023 года. Фота: AP Photo

З вялікімі праблемамі вагнераўцы сутыкнуліся ў час баёў за Бахмут. Украінцы зацята біліся за кожны квадратны метр зруйнавага дашчэнту горада, а найміты Прыгожына, якому было палітычна важна захапіць гэты населены пункт, масава гінулі пад агнём, не маючы магчымасці паўнавартасна адказваць украінцам. Гэта прывяло да таго, што ў канцы 2022 года зноў разгарэўся канфлікт Прыгожына з Мінабароны РФ. Ён абражаў военачальнікаў, патрабаваў боепрыпасы і абвінавачваў іх у вялікіх ахвярах падчас штурму горада.

Прыгожын ад'язджае са штаба ПВА ў Растове 24 чэрвеня 2023. Фота: AP Photo

Днём калоны вагнераўцаў рушылі па федэральнай трасе ў бок Масквы. У расійскіх праўладных колах і прапагандысцкіх медыя пачалася паніка. Уладзімір Пуцін падчас зваротаў па дзяржаўных тэлеканалах назваў мяцеж «здрадай», а таксама «ўдарам у спіну» і паабяцаў, што ўсе, хто стаў на шлях мяцяжу, «панясуць немінучае пакаранне». Супраць Прыгожына былі заведзеныя крымінальныя справы і адбыліся ператрусы ў яго офісах і кватэрах.

Звязаны з ПВК «Вагнер» тэлеграм-канал, каментуючы гібель кіраўніка наймітаў, выказаў меркаванне, што «ў пекле ён будзе найлепшым!».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Смерць Прыгожына робіць самога Лукашэнку ў нейкай ступені «новым Прыгожыным»

«Так я падаўжаю сваю маладосць». У Прыгожына быў цэлы «канвеер» па пазбаўленні дзяўчат цнатлівасці

Каментары4

  • Суддзя
    24.08.2023
    Здох з пазорам. А мог бы…
  • Варык
    24.08.2023
    Суддзя ,а мог бы дайсці да Масквы... 
  • Вава
    27.08.2023
    Путин, как Пригожин, не родился в 61 году. Путин с 52 года. У вас ошибка в тексте.

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Віцебска патэлефанаваў у банк і «падарваў асабістыя якасці Лукашэнкі». Яго адправілі ў калонію2

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду5

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →