Увечары 17 верасня 9-гадовага хлопчыка засыпала пяском на будоўлі ў Слоніме. Яго ўдалося выратаваць.
Хлопчык прыехаў з Мінска да бабулі на выхадныя. Разам з сябрамі зайшлі на тэрыторыю будоўлі. Раптам хлопчыка засыпала пяском.
Сябар паведаміў пра здарэнне сваёй маці, якая выклікала спецслужбы.
У цяжкім стане з траўмамі рознай ступені цяжкасці выратаваны быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.
Каментары