Свет11

Пуцін і Аліеў правялі яшчэ адну тэлефонную размову

Яны працягнулі абмеркаванне пытанняў, звязаных з крушэннем самалёта кампаніі Azerbaijan Airlines.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падчас інтэрв'ю

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, перадае ТАСС.

«Пуцін і Аліеў сёння ў тэлефоннай размове прадоўжылі абмеркаванне розных пытанняў, звязаных з авіякатастрофай самалёта «Азербайджанскіх авіяліній», — сказаў ён.

Нагадаем, Пуцін і Аліеў таксама стэлефаноўваліся напярэдадні. Размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку. Пуцін папрасіў прабачэння ў тым, што «трагічны інцыдэнт адбыўся ў паветранай прасторы Расіі».

Самалёт AZAL, які выконваў рэйс Баку — Грозны, пацярпеў катастрофу 25 снежня. AZAL назвала прычынай катастрофы самалёта «фізічнае і тэхнічнае знешняе ўздзеянне». Ільхам Аліеў заявіў, што пасажырскі самалёт Azerbaijan Airlines «Баку — Грозны», які разбіўся, быў выведзены з-пад кантролю сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і атрымаў пашкоджанні «ў выніку абстрэлу з зямлі». Ён таксама абвінаваціў расійскі бок, што ён «спрабаваў замяць» інцыдэнт.

Ён зазначыў, што патрабаванні расійскаму боку былі выкладзены 27 снежня.

«Па-першае, расійскі бок павінен папрасіць прабачэння ў Азербайджана. Па-другое, ён павінен прызнаць сваю віну. Па-трэцяе, яно павінна пакараць вінаватых, прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці і выплаціць кампенсацыю дзяржаве Азербайджану і пацярпелым пасажырам і членам экіпажа. Гэта нашы ўмовы. Першая з іх была выканана ўчора. Спадзяюся, што і іншыя нашы ўмовы будуць прынятыя», — заявіў ён.

Каментары1

  • Гигин
    29.12.2024
    Акела промахнулся.

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў16

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што дактары, якія з'ехалі, просяцца назад16

Пакаленне Бэта: дзеці 2025 года зменяць свет больш, чым мы можам уявіць2

Расійскі шахматыст праспаў і не трапіў у плэй-оф чэмпіянату свету па бліцы

Брэд Піт і Анджэліна Джолі нарэшце развяліся пасля васьмі гадоў судоў3

ГУР заявіла, што марскі дрон знішчыў расійскі верталёт Мі-8 у Крыме3

У Беларусі склалі рэйтынг надзейнасці тураператараў

У студзені будзе цэлых 11 выходных

Беларуска вельмі хацела ў Парыж. Ёй давялося падаваць дакументы на візу пяць разоў за год2

Торт «Селядзец пад шубай» за 16,99 апынуўся ў цэнтры гарачых спрэчак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў16

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →