У мінскіх школах забаранілі не толькі Санту і замежныя хіты, але і калядныя песні
Распараджэнне ад кіраўніцтва горада з забаронай выкарыстоўваць іх падчас святочных мерапрыемстваў атрымалі класныя кіраўнікі сталічных школ.
Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».
Пры гэтым рэкамендуецца рабіць акцэнт на беларускіх традыцыях, але не ўдакладняецца, што чыноўнікі маюць на ўвазе.
У паведамленні не пазначана дата рассылкі дакумента ў мінскія школы, а таксама яго аўтарства. «Еўрарадыё» прыводзіць поўны тэкст паведамлення, атрыманага настаўнікамі (стыль і арфаграфія арыгінала захаваныя):
«Уважаемые классные руководители, распоряжение руководства города:
на утренниках, музыкальных мероприятиях, корпоративах ЗАПРЕЩЕН САНТА КЛАУС, рождественские и англоязычные песни (типо Jingle Bells)
ИСПОЛЬЗУЕМ: наши известные песни и наших сказочных персонажей.
Акцент на белорусские традиции.
Тоже самое касается и новогодних украшений!!!!
Также просим обратить внимание на организацию выездных новогодних и рождественских мероприятий и экскурсий. Все планируемые выезды и экскурсии только через согласование со мной либо директором.
Примите это, пожалуйста, к сведению».
Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў тэксце паведамлення гаворыцца не толькі пра забарону англамоўных песняў, але ўсіх калядных. Магчыма, гэта адбылося праз непісьменнасць аўтараў паведамлення, якія фактычна забаранілі хрысціянскі складнік у зімовых святах. Тады пад беларускімі традыцыямі, відаць, маюць на ўвазе язычніцкага Зюзю і рускіх Дзеда Мароза ды Снягурку.
Нагадаем, раней Мінгарвыканкам накіраваў у сталічныя арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання ўказанні адносна навагодніх упрыгажэнняў. Цяпер у дэкоры вітаюцца выключна «элементы славянскага паходжання». Таксама паведамлялася, што мінскія арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання атрымалі ад мясцовых уладаў указанні наконт афармлення навагодніх упрыгажэнняў.
У Расіі знялі ролік, як Санта-Клауса над Крамлём на просьбу Дзеда Мароза збівае СПА. Відэа рэпоснуў і Азаронак
Беларуска расказала, колькі зарабляе як Снягурка ў Польшчы
«Толькі элементы славянскага паходжання». У Брэсце таксама забаранілі Санта-Клауса, сані, аленяў і папулярныя хіты
Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»
Каментары