Уначы 21 верасня СБУ і ВМС правялі спецаперацыю ў акупаваным Крыме, нанёсшы беспілотнікамі магутны ўдар па аэрадроме Сакі, паведамілі крыніцы «УП» у СБУ.
Па даных крыніц, спецслужбы выкарыстоўвалі беспілотнікі, якія перагрузілі расійскую СПА, а затым запусцілі ракеты «Няптун».
На аэрадроме знаходзілася не менш як 12 баявых самалётаў, у прыватнасці, Су-24 і Су-30, а таксама ПЗРК «Панцыр». Таксама там, паводле ўкраінскага боку, знаходзілася база падрыхтоўкі аператараў БПЛА Mojaher. Гэтыя беспілотнікі выкарыстоўваюць расіяне для каардынацыі ўласных паветраных нападаў, а таксама як баявыя ўдарныя дроны.
Напярэдадні Мінабароны Расіі паведаміла аб выбухах у акупаваным Крыме. Сцвярджалася, што над паўвостравам нібы было збіта 19 беспілотнікаў.
Каментары