Грамадства66

У Магілёве пад новы корпус бальніцы высеклі лес, які раней быў абвешчаны заказнікам

Нядаўна Пячэрскі лесапарк быў абвешчаны мясцовым заказнікам, дзе была цалкам забаронена высечка дрэваў. Цяпер на яго тэрыторыі арудуе будаўнічая тэхніка.

Месца, дзе раней быў лясны масіў. Скрыншот відэа

Ролік, які паказвае маштабы высечкі лесу каля Магілёўскай дзіцячай бальніцы, з'явіўся ў інстаграме. 

Але тут звяртае на сябе ўвагу той факт, што гэты ўчастак лесу яшчэ два гады таму быў абвешчаны часткай заказніка «Пячэрскі». Рашэнне, якога доўгі час дабіваліся мясцовыя экаактывісты, было прынята Магілёўскім гарвыканкамам 2 верасня 2021 года. Тады з «мэтай захавання каштоўных прыродных комплексаў і ўнікальных аб'ектаў расліннага свету Пячэрскага лесапарку» пад ахову было ўзята 256,3 га ляснога масіву.

Пячэрскі лесапарк да ўпарадкавання тэрыторыі Падміколля быў адзіным у горадзе месцам адпачынку магілёўцаў. Іншыя паркі або не з’яўляліся такімі па сваёй сутнасці, або не былі ўпарадкаваныя.

Напрыклад, парк імя Горкага на Замкавай гары па памерах цягне толькі на статус сквера, а вялікі парк 60-годдзя Вялікага Кастрычніка ў Задняпроўі дагэтуль не мае ніякіх брукаваных дарожак, многія дрэвы ж там не прыжываюцца з-за асаблівасцей глебы. Праз гэта Пячэрск адыгрывае надзвычай важную ролю для абласнога цэнтра.

У граніцах новастворанага заказніка мясцовага значэння было забаронена пашкоджанне і знішчэнне дрэвава-кустарнікавай расліннасці, жывога наглебавага покрыва і лясной подсцілкі, зняцце ўрадлівага слоя глебы.

Схема заказніка «Пячэрскі» ў граніцах 2021 года

Але ўжо ў снежні 2022 года галоўны доктар Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско абвясціў пра тое, што пачалося праектаванне новага корпуса медыцынскай рэабілітацыі. 

Праўда, не адзначалася, дзе менавіта гэты корпус будзе размешчаны. Але, паколькі праектаванне ніколі не вядзецца ў вакууме, а заўсёды прывязанае да пэўнага выдзеленага ўчастка, гэта азначае, што праектавалі корпус на тэрыторыі, якая яшчэ была пад аховай, то-бок з парушэннем закона.

Цалкам незаўважаным было рашэнне ўсё таго ж Магілёўскага гарвыканкама ад 22 чэрвеня 2023 года пераўтварыць заказнік «у сувязі са зменай яго граніц і плошчы». Рашэнне было падпісанае старшынёй Аляксандрам Студневым.

Заўважыць змены ў дакуменце, дзе на некалькі старонак даецца тэкставае апісанне граніц заказніка па граніцах лясных кварталах і каардынатах, было немагчыма без парадковай зверкі. Схема новых граніц заказніка таксама, магчыма, што адмыслова, да дакумента не прыкладаліся. 

Частка лесу, якая была выключана з межаў заказніка і высечана.

Мы знайшлі адзіны абзац, у які былі ўнесены змены, і супаставілі новыя каардынаты з граніцамі са старой схемы. Выйшла, што быў цалкам выключаны кавалак лесу, якія выходзіў да вуліцы Бялыніцкага-Бірулі і мікрараёна «Спадарожнік». Менавіта ён цяпер і быў цалкам высечены. Звяртае на сябе ўвагу, што лес з іншага боку дзіцячай бальніцы не ўваходзіў ад пачатку ў межы заказніка, але для будаўніцтва быў выбраны менавіта лес, які знаходзіўся пад аховай.

Корпус суседняй абласной бальніцы, які пабудавалі на месцы бальнічнага сквера 

Гэта ўжо не першы выпадак, калі разбудова ўстаноў аховы здароўя ў Магілёве ідзе ў разрэз з нормамі і законам. Літаральна насупраць ад дзіцячай бальніцы знаходзіцца Магілёўская абласная бальніца, тэрыторыя якой актыўна забудоўваецца. З 2019 года былі пабудаваныя кардыяхірургічны і кардыятэрапеўтычныя карпусы. Для ўзвядзення апошняга высеклі бальнічны сквер.

Бальнічны сквер абласной бальніцы ў 2019 годзе і новы корпус на яго месцы ў 2021. Фота: Google Maps
Зялёная тэрыторыя каля абласной бальніцы ў 2019 годзе і новая паркоўка на яе месцы ў 2021. Фота: Google Maps

Актывісты звярталіся да гарадскіх уладаў і Міністэрства аховы здароўя, звяртаючы ўвагу, што паводле нормаў 55% тэрыторыі бальніц мусяць складаць зялёныя насаджэнні, а пасля ўзвядзення новага корпуса яна выконвацца не будзе. У адказах змяшчаліся адпіскі са спасылкай на рашэнні грамадскіх абмеркаванняў і тое, што побач, праз аўтамагістраль, размешчаны Пячэрскі лесапарк. 

9-павярховы корпус бальніцы хуткай дапамогі, які будуецца ў гістарычным цэнтры горада і сапсуе панараму горада

Другі выпадак — знос гістарычных карпусоў на тэрыторыі бальніцы хуткай дапамогі па вуліцы Боткіна пад будаўніцтва 9-павярховага корпуса экстраннай хірургіі кардыяцэрэбраваскулярнай паталогіі. На гэтым кіраўніцтва бальніцы не спынілася і ў 2023 годзе пачало шукаць навуковага кіраўніка, каб абгрунтаваць выключэнне з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей старой агароджы.

Будаўніцтва ў Магілёўскай вобласці курыруецца на самым высокім узроўні, таму што менавіта гэты рэгіён з’яўляецца трамплінам амаль для ўсіх міністраў архітэктуры і будаўніцтва Беларусі як радзіма Аляксандра Лукашэнкі. Гэта дазваляе мясцовым уладам ігнараваць ці абыходзіць дзейныя нормы і заканадаўчыя абмежаванні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Žvir
    01.10.2023
    Nie da zakonaŭ.
  • даведка
    01.10.2023
    Всё из-за того, что Могилёвская областная психиатрическая больница в своё время не всех дурных вылечила.
  • 0191
    01.10.2023
    Нормф заканадаўства абыходзяць таму, што Беларусь захапіла арганізаваная злачынная групіроўка.

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →