«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй Хадановіч.
Кнігу «На беразе Волі» надрукавалі ў берлінскім выдавецтве Дзмітрыя Строцава Hochroth-Minsk. Пад вокладкай новага выдання змясцілася паэтычныя квінтэсэнцыя перажытага за апошнія 3 гады — вершы, якія Хадановіч напісаў у Мінску, Варшаве, Краснагрудзе, Батумі, Вене, Кракаве і Гданьску.
Візуальны ўступ да тэкстаў стварыла мастачка Святлана Дземідовіч, вядомая сваёй працай для кнігі «Побач» паэткі Насты Кудасавай.
Пагартаць свежае выданне можна будзе ўжо 7 кастрычніка. Сваю новую кнігу Андрэй Хадановіч разам з Дзмітрыем Строцавым прэзентуе на варшаўскай «Прадмове».
Каментары