Медыя Ізраіля заўважылі публікацыю лукашэнкаўскага выдання «Мінская праўда», дзе напад ХАМАС на Ізраіль назвалі «перамогай Масквы і Мінска».
СМІ Ізраіля параўноўваюць паводзіны беларускіх дэмакратычных сілаў і рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце цяперашняй вайны паміж Ізраілем і рухам ХАМАС, які днямі здзейсніў уварванне ў Ізраіль.
«Маскі знятыя. Расія не выказала салідарнасці з Ізраілем у сувязі з жахлівымі тэрактамі і не асудзіла ХАМАС. Замест гэтага расійскія прапагандысты пішуць у адным з выданняў рэжыму Лукашэнкі, што для Мінска і Масквы дзеянні палесцінцаў з'яўляюцца перамогай, — піша газета Israel Hayom («Ізраіль сёння»), якая адзначыла зацікаўленасць Расіі ў эскалацыі канфлікту ў рэгіёне.
— Імклівая эскалацыя ў Ізраілі ідзе на руку Расіі, бо яна тым самым прасоўвае свае ўласныя інтарэсы, як рабіла гэта на беларуска-польскай мяжы, Малдове, Данбасе і іншых месцах. У дадзеным жа выпадку мэта Масквы адцягнуць увагу свету ад Украіны і знізіць колькасць паставак зброі туды», — адзначыў 9 кастрычніка кіраўнік замежнапалітычнага аддзела газеты Israel Hayom Дэвід Бэран.
«Хоча таго Ізраіль ці не, цяпер ён апынуўся ў адной лодцы з Украінай.
І пакуль Пуцін спрабуе адрадзіць Савецкі Саюз, нам трэба вызначыць сваё месца ў гэтым свеце, які імкліва мяняецца», — падагульніў Бэран.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Лукашэнка падтрымлівае тэрарыстаў.