Свет1414

У чым феномен ХАМАС? У чым іх ідэя і адкуль яны ўзяліся? Расказвае арабіст

«Мы маем справу з адным з самых уплывовых ісламскіх рухаў сучаснасці, моц якога вылічаецца не толькі колькасцю байцоў і прыхільнікаў», — кажа палітолаг-арабіст.

Адзін з баевікоў палесцінскага радыкальнага руху ХАМАС, які днямі здзейсніў тэрарыстычнае ўварванне ў Ізраіль. Фота: OPA Images / Contributor Getty Images

Каб лепш зразумець сутнасць тых, каму менавіта супрацьстаіць Ізраіль з моманту ўзнікнення самой дзяржавы ў 1948 годзе, мы звярнуліся да доктара палітычных навук і аўтара шматлікіх артыкулаў у заходніх навуковых часопісах. Імя даследчыка з мекраванняў бяспекі называцца ў тэксце не будзе з-за яго рэгулярных навуковых камандзіровак у аўтарытарныя рэгіёны.

Размова ў артыкуле пойдзе аб палесцінскім радыкальным руху ХАМАС, чальцы якога на днях здзейснілі масавы тэрарыстычны напад на Ізраіль і забілі больш за тысячу чалавек, а таксама захапілі больш за сотню закладнікаў, якім пагражае смерць).

Ахвяры нападу ХАМАС на вуліцы ў Ізраілі. Фота: picture alliance / Contributor Getty Images

«Яны не заўсёды былі радыкаламі. Спачатку гэта быў сацыяльны рух»

Для пачатку нагадаем, што ля вытокаў канфлікту паміж Ізраілем і Палесцінай ляжыць статус палесцінцаў на іх уласнай зямлі. Рэч у тым, што яшчэ перад стварэннем Ізраіля ў 1948 годзе і нягледзячы на тое, што частка тых зямель лічылася «калыскай габрэйскага народа», на тых тэрыторыях стагоддзямі пераважна жылі палесцінцы, якія таксама лічаць гэтыя тэрыторыі сваім гістарычным домам.

Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны, улічваючы катастрафічнае становішча габрэяў з-за Халакосту, наваствораная ААН вырашыла вярнуць іх на гістарычную радзіму і дапамагчы са стварэннем уласнай краіны, якой габрэі былі даўным-даўно пазбаўленыя.

Для гэтага ААН пастанавіла падзяліць тады падмандатную Вялікабрытаніі Палесціну на дзве незалежныя дзяржавы: габрэйскую і арабскую. Будучай габрэйскай дзяржаве было выдзелена 55% тэрыторыі Палесціны, прытым, што ў той час арабаў у Палесціне было ўдвая болей, чым габрэяў. 

Для палесцінцаў ж гэта значыла страту большай паловы сваёй зямлі. Яны адхілілі план падзелу Палесціны, і на дапамогу ім прыйшлі арміі суседніх арабскіх дзяржаў. Слабыя, кепска ўзброеныя арміі. Яны прайгралі вайну габрэйскім апалчэнцам — таксама слаба ўзброеным, але матываваным, якія ведалі, што такое Халакост і бездзяржаўнасць.

Так пачалася бясконцая спіраль гвалту не толькі паміж Ізраілем і Палесцінай, але і паміж габрэйскім і арабскімі народамі, якая вылілася ў некалькі жорсткіх войн і канфліктаў за выжыванне і землі. У большасці з іх пераможцам выйшаў Ізраіль, дзякуючы чаму значна прырос у тэрыторыях. Палесціна ж дагэтуль не прызнаецца дастатковым колам краін, каб стаць паўнавартасным чальцом ААН.

Палесцінскі пратэстовец трымае плакат з мапамі Ізраіля (белы колер) і Палесціны (зялёны колер), пачынаючы з моманту, калі Ізраіля яшчэ не існавала, і да сучаснасці. Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

У выніку на тэрыторыях, якія засталіся ў палесцінцаў, сталі набіраць папулярнасць ідэі рэваншызму, аднаўлення справядлівасці з палесцінскага пункту гледжання, а таксама захавання і ўмацавання палесцінскай ідэнтычнасці і традыцый. На аснове гэтых ідэй з'явілася мноства арганізацый і фармаванняў мяккага і радыкальнага характару, сярод якіх быў і ХАМАС, у афіцыйнай хартыі якога акрэслена мэта «скінуць Ізраіль у мора».

«ХАМАС (ад араб. Харакат аль-Мукавама аль-Ісламія, альбо «Рух ісламскага супраціву») — гэта адзін з самых уплывовых ісламісцкіх рухаў сучаснасці. Ён паўстаў на пачатку 1990-х гадоў, калі большасць фракцый супраціву, якія уваходзілі ў Арганізацыю вызвалення Палесціны (АВП), перасталі прасоўваць свецкі лад жыцця сярод палесцінцаў.

З пачатку 1980-х гадоў пераважна свецкая АВП пачынае слабець, і, хоць на пачатку 1990-х яе кіраўніцтва змагло заключыць пэўную ўгоду з Ізраілем, гэтая ўгода ўвогуле не прывяла да рэальнага дзяржаваўтварэння і прызнання Палесціны, што расчаравала многіх палесцінцаў і падштурхнула іх да падтрымкі альтэрнатыўных палітычных груповак, якія звярталіся да каштоўнасцяў і сімвалаў іслама», — расказаў «Нашай Ніве» гісторык і даследчык ісламісцкіх груповак.

ХАМАС узнік на базе палесцінскай сеткі міжнароднай радыкальнай рэлігійнай арганізацыіі «Браты-мусульмане». Гэтая арганізацыя прызнаная многімі краінамі тэрарыстычнай з-за таго, што яна ставіць сабе за мэту маштабнае знішчэнне немусульманскіх ўрадаў для стварэння «Вялікага ісламскага халіфата».

Ідэалогія ХАМАС, такім чынам, вынікала з асноватворнай для прыхільнікаў палітычнага ісламу ідэалогіі «Братоў-мусульманаў» (вядомых пад арабскай назвай «іхваны», то бок «браты»), тлумачыць даследчык. 

«Трэба падкрэсліць, што, пры ўсёй размаітасці радыкальных ісламскіх груповак, іх дзеля ямчэйшага разбору і аналізу можна дзяліць на дзве вялікія групы — умоўных «іхванаў» і «салафітаў». Іхваны адпачатку і дагэтуль імкнуліся і імкнуцца ператлумачыць нормы ісламу, выпрацоўваючы ўсебаковыя, грунтоўныя і дэталёвыя праграмы пабудовы мадэрнага грамадства з увагай да каштоўнасцяў і дагматаў ісламу.

А салафітаў, наадварот, цікавяць найперш за ўсё вонкавыя рытуалы і нормы, фетышысцкія і рытуалісцкія аспекты ісламскай дактрыны. Яны хутчэй схіляюцца да вынішчэння ўсяго мадэрнісцкага, акрамя зброі ды розных чыста тэхнічных прыладаў, якія патрэбныя для правядзення джыхаду (святой вайны супраць няверных).

Крайні прыклад салафітаў — гэта ІГІЛ», — падкрэсліў гісторык.

«Варта не змешваць гэтыя плыні, каб зразумець спецыфіку ХАМАС. Яго цяперашняя радыкалізацыя і ссоўванне ў бок вайсковых сродкаў і джыхаду звязаныя з канкрэтнай сітуацыяй, якая склалася ў Палесціне, найперш у Газе, у апошнія пару дзесяцігоддзяў. Ад пачатку ХАМАС працаваў найбольш з палесцінскім насельніцтвам, а не на ўмоўную вытворчасць ракет. Галоўны кірунак дзейнасці арганізацыіі быў сацыяльным (будаўніцтва школ, бальніц, дзіцячых садоў і інш.), што, аднак, не робіць яго ліберальным ці пацыфісцкім».

Адзін з лідараў ХАМАС заяўляў, што сацыяльнай дзейнасці яго руху ў мінулым дапамагаў фінансава ў тым ліку сам Ізраіль.

«Што ж тычыцца Ірана і міфу аб тым, што ХАМАС з'яўляецца яго марыянеткай, хочацца адзначыць, што ХАМАС не толькі не падпарадкаваны Ірану і не залежыць ад яго (у сітуацыі шматгадовай шчыльнай блакады сектара Газа цяжка гаварыць пра нейкія сур'ёзныя пастаўкі з геаграфічна аддаленага Ірана, той ледзь утрымлівае на плыву сірыйскі рэжым і «Хезбалу»), але і не раз ваяваў супраць Ірана ў Сірыі і іншых краінах (не кажучы ўжо пра тое, што ХАМАС складаецца з сунітаў, а ў Іране — шыіты).

У іх толькі супольны вораг. Іран жадае наладзіць адносіны з ХАМАС больш, чым сам ХАМАС цэніць узаемаадносіны з Тэгеранам», — кажа палітолаг.

Баявік ХАМАС дае патрымаць аўтамат аднаму з палесцінскіх дзяцей падчас зброевай выставы ў Газе. Фота: picture alliance / Contributor Getty Images

«У выніку ХАМАС у 2006 годзе перамог на выбарах у сектары Газа, адной з дзвюх абласцей Палесціны, якімі часткова кіруюць улады так званай Палесцінскай аўтаноміі, якую не прызнаюць за паўнавартую дзяржаву заходнія краіны. ХАМАС не проста перамог, а моцна падарваў кантроль карумпаваных і неэфэктыўных уладаў Палесцінскай аўтаноміі. 

Сектар Газа працягваюць блакаваць сумежныя дзяржавы — Ізраіль і Егіпет. Тым не менш ХАМАС утрымаўся, утрымаліся і ягоныя структуры, хаця блакада ўсе гэтыя гады была даволі шчыльнай, а Ізраіль увесь час спрабаваў знішчыць яго структуры (у тым ліку падчас наземнай аперацыі Ізраіля 2014 года з зафіксаванымі ААН шматлікімі ахвярамі сярод мірнага насельніцтва)», — працягнуў даследчык ісламісцкіх груповак.

На яго думку, моц ХАМАС вылічаецца не толькі колькасцю байцоў і прыхільнікаў.

Іх уплыў і выжыванне гарантуюцца і падмацоўваюцца аўтаномнасцю дзеянняў ва ўмовах блакады і перманентных канфліктаў, здольнасцю збольшага існаваць за ўласныя сродкі (то-бок за грашыма і рэсурсы сваіх прыхільнікаў і сваіх структур), моцнай ідэалогіяй палітычнага ісламу з сацыяльнай падтрымкай насельніцтва, саюзамі з рознымі краінамі і рухамі ў рэгіёне, а таксама фактам укаранёнасці ХАМАС у Палесціне, дзе ёсць мячэць аль-Акса і іншыя важныя для мусульман святыя месцы.

«Спалучэннне пералічаных фактараў і ёсць асноўная прычына таго, чаму ўплыў ХАМАС у мусульманскім і арабскім свеце значна перавышае намінальныя лічбавыя паказчыкі яго чальцоў і байцоў», — падагульніў гісторык.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце больш па тэме вайны Ізраіля супраць ХАМАС:

Ізраіль абвясціў пра поўную блакаду сектара Газа

Практычны «Жалезны купал», або Чым Ізраіль абараняецца ад палесцінскіх ракет

Напад ХАМАС называюць найбуйнейшым за 50 гадоў правалам ізраільскай разведкі. Як такое стала магчымым і што будзе цяпер

«У сінагогу забег чалавек і выгукнуў «Вайна». Беларусы ў Ізраілі дзеляцца ўбачаным у гэтыя дні

Падчас баёў у Ізраілі цяжка паранены генерал Арміі абароны — ураджэнец Беларусі

Гісторык: Палесцінскія тэрарысты — гэта тыя ж «палітыкі з яйцамі», якіх мы бачым у сваім рэгіёне

Прайшла інфармацыя, што ХАМАС узяў у палон беларуску: яе згадала нават Ціханоўская. Але гэта аказалася няпраўдай

«Дзеянні палесцінцаў — гэта перамога Масквы і Мінска». Што пра падзеі ў Ізраілі пішуць лукашэнкаўскія СМІ

«Сяброўка з сабою ўзяла сякеру. Ва ўсім будзем разбірацца, калі Ізраіль пераможа». Беларускія гісторык і журналістка ў Ізраілі пра вайну вачыма мясцовых

Каментары14

  • последуй своим советам сам
    11.10.2023
    ром, сколько уже можно писать такой бред. Во-первых, нет такого народа лугандонии ни народа бамбаса, чтобы сравнивать это с Израилем. Во-вторых, перед тем как кому то давать советы, последуй им сам. Ты же сам уехал в Польшу, но продолжаешь топить на русский мир, призывая других не убегать.
  • Сатурн
    11.10.2023
    Не первый раз вижу, как подобные типа иксперты забывают сказать, что евреи жили в Палестине за тысячи лет до арабов, которые гоняли овец по аравийской пустыне в то время
  • Васильев
    11.10.2023
    ром, тебя никто здесь не поддерживает.только ты можешь нести такой бред.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа5

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага7

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа5

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →