Колькасць падлеткаў-вэйпераў за пяць гадоў вырасла ў тры разы — НПЦ гігіены
Сёлета даследчыкі з Навукова-практычнага цэнтра гігіены вымяралі ўзровень выкарыстання электронных цыгарэт дзецьмі і падлеткамі ў 39 школах Беларусі. Усяго было апытана 3493 вучняў 7-10 класаў. Як паказаў маніторынг, доля вэйпераў сярод школьнікаў складае нібыта 15% ад апытаных.
Крытычным для падлеткаў з'яўляецца 9-ы клас, дзе колькасць вэйпераў сярод вучняў у 3,4 раза большая, чым сярод сямікласнікаў, а сярод вучняў 8-х класаў — у 2,4 раза большая, чым сярод сямікласнікаў.
Калі сыходзіць з гэтых лічбаў, то ў 9-м класе ў такім разе мусіць курыць электронныя цыгарэты практычна кожны трэці.
Амаль у 2,5 раза больш дзяўчынак, чым хлопчыкаў, не бачаць небяспекі ў электронным курэнні (10,2% супраць 4,2%).
Вучоныя высветлілі, што курэнне электронных цыгарэт памяншае яечкі ў мужчын
На вэйпы і электронныя цыгарэты ўвядуць акцызы — яны заўважна падаражэюць
Навукоўцы знайшлі рэдкае захворванне, магчыма, выкліканае курэннем вэйпаў
Замест цыгарэт і вэйпаў цяпер «паўчы»: з’явілася новая небяспека для беларускіх падлеткаў
Каментары